Сапоцкінскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сапоцкінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкін
Дата ўтварэння 23 студзеня 2014
Насельніцтва (2009) 2 847
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Сапо́цкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сапоцкін.

12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР утвораны Сапоцкінскі пассавет. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. Пасля скасаваня Сапоцкінскага раёна 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзены: усе населеныя пункты скасаванага Новікаўскага сельсавета, вёскі Васілевічы і Навасады скасаванага Рачыцкага сельсавета, вёскі Каўняны, Кодзеўцы і Шынкаўцы скасаванага Сільванавецкага сельсавета, вёска Асочнікі Соніцкага сельсавета, вёскі Самбары і Шадзінцы Лойкаўскага сельсавета[1]. 1 жніўня 1966 года ў склад пассавета перададзены населеныя пункты: Баяры, Галынка, Маркаўцы, Перстунь, Пралейкі Гінавіцкага сельсавета, а таксама Калеты, Пясчаны, Радзівілкі і Чарток Соніцкага сельсавета, у склад Соніцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Васілевічы, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Самборы, Шадзінцы і Шынкаўцы[2]. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Васілевіцкага сельсавета, 20 верасня 2002 года — тэрыторыя скасаванага Лойкаўскага сельсавета (вёскі Белічаны, Белыя Балаты, Беражаны, Васарабы, Войтаўцы, Забрачаны, Зарачанка, Келбаскі, Лінкі, Лойкі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Селіванаўцы, Шэмбелеўцы)[3]. 23 студзеня 2014 года Сапоцкінскі пассавет рэарганізаваны ў Сапоцкінскі сельсавет[4].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Сапоцкіна) — 2847 чалавек[5], з іх 83,9 % — палякі, 11,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 287 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района Гродненской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.