Віктар Пінчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Viktor Pinchuk David Shankbone 2010.jpg

Віктар Пінчук (укр.: Віктор Пінчук; 14 снежня 1960) — украінскі бізнесмэн і філантроп. Па стане на студзень 2016 года «Форбс» уключыў яго ў спіс 1250-ці самых багатых людзей у свеце з агульным станам у $1,44 мільярдаў.

Заснавальнік і асноўны ўладальнік EastOne Group LLC, кампаніі па міжнароднаму інвеставанню, праектнаму фінансаванню і фінансавым кансультацыям, якая базуецца ў Лондане, а таксама Interpipe Group, адной з вядучых кампаній Украіны па сталеліцейнай прамысловасці. Уладальнік чатырох тэлевізійных каналаў і папулярнага таблоіда «Факты и комментарии» (бел.: «Факты і каментары»). Быў членам Вярхоўнай Рады Украіны на працягу двух тэрмінаў запар з 1998 па 2006 гады. Жанаты на Алене Пінчук, дачцэ экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы.