Віктар Фёдаравіч Пінчук
Віктар Фёдаравіч Пінчук | |
---|---|
Нараджэнне |
22 чэрвеня 1951 (73 гады) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук і кандыдат навук |
Месца працы | |
Узнагароды |
Віктар Фёдаравіч Пінчук (нар. 22 чэрвеня 1951, в. Канцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік запасу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.
Працоўную дзейнасць пачаў галоўным ветэрынарным урачом калгаса імя Мічурына Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Слабадскі» Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, калгаса «Гігант» Бабруйскага раёна, намеснікам старшыні Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання жывёлагадоўлі і перапрацоўкі прадукцыі, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат „Усход“» Магілёўскага раёна.
Дацэнт факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».
Выбіраўся дэпутам Магілёўскага абласнога і Магілёўскага раённага Саветаў дэпутатаў 23—26-га скліканняў. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Аўтар 21 навуковай работы і 7 вынаходніцтваў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удастоены звання «Чалавек года-2002». Ганаровы грамадзянін горада Магілёва. Унесены ў кнігу славы Магілёўшчыны. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года» ў сферы вытворчасці. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалём «За працоўную доблесць», юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацынальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага райвыканкама, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, ганаровым знакам Міністэрства спорту і турызму[2].
Зноскі
- ↑ Пінчук Віктар Фёдаравіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кандыдаты біялагічных навук
- Кандыдаты навук
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва
- Ветэрынары Беларусі
- Дырэктары саўгасаў