Віктар Рудчык
Віктар Рудчык | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1989 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Віктар Рудчык (8 сакавіка 1934, Вулька Нурэцкая — 6 студзеня 1989, Беласток) — журналіст газеты «Ніва».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Віктар Рудчык нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Вульцы Нурэцкай на Беласточчыне.
Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, дзе закончыў аддзяленне польскай філалогіі.
У 1960 годзе прыйшоў у «Ніву», адначасова супрацоўнічаў з іншымі выданнямі. Быў вядучым беларускіх радыёперадач на беластоцкім радыё. Займаўся літаратурнай творчасцю. Спадчыну Рудчыка складаюць некалькі дзясяткаў апавяданняў і неапублікаваныя дагэтуль аповесці[1]. Аўтар цыкла матэрыялаў «Партызанскімі сцежкамі», гістарычных нарысаў «Буг у агні», фельетонаў «Гутаркі дзядзькі Максіма» ды з вясковага жыцця.
Быў членам Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства, сакратаром пярвічнай арганізацыі Польскай аб’яднанай працоўнай партыі пры БГКТ і «Ніве».
За шматгадовую журналісцкую дзейнасць быў узнагароджаны Залатым і Срэбным Крыжамі заслугі, срэбнай адзнакай «Заслужаны для Беласточчыны».
Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Зноскі
- ↑ Віктар Рудчык. Ілюстратар беларускага жыцця(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Семятыцкім павеце
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Беластоку
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Беластока
- Супрацоўнікі газеты «Ніва»
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Члены Беларускага грамадска-культурнага таварыства
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Журналісты Польшчы
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы