Віктымалогія
Jump to navigation
Jump to search
Віктымалогія — навука, што даследуе псіхалагічныя і маральныя рысы асобы — ахвяры злачынства і любыя формы праяўлення грамадскай паталогіі, у выніку якіх прычыняецца шкода асобе. У больш вузкім сэнсе (у тым ліку ў крыміналогіі) вывучае тыпы ахвяр — віноўнікаў злачынстваў, паводзіны якіх могуць быць небяспечнымі для іх саміх і ствараюць павышанную верагоднасць замаху на іх; умовы, спрыяльныя для ўчынення злачынства; даследуе сувязі ахвяры ва ўчыненным злачынстве, а таксама адносіны да ахвяры органаў правасуддзя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.