JavaScript

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Javascript)
Jump to navigation Jump to search
JavaScript
Клас мовы аб’ектная
Аўтар(ы) Брэндан Айк
Тыпізацыя дадзеных дынамічная, качыная
Зведала ўплыў C, Java, Smalltalk, Self
Паўплывала на C#, J#, VJ#, Dart, Typescript, Purescript, WebAssembly

JavaScript (вымаўляецца ['dʒɑːvəˌskrɪpt] — джа́васкры́пт), тое ж js (вымаўляецца джэ-эс) — інтэрпрэтуемая сістэмна-незалежная аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання з функцыянальнымі рысамі. Нягледзячы на назву, ніяк не адносіцца да мовы Java.

З ALGOL-падобных моў, да якіх належыць js, ён традыцыйна вылучаўся нязвычайным падыходам да наследавання, бо натыўна яно было рэалізавана праз прататыпы (на js тут паўплываў Self), а не праз класы. Гэта выклікала нязручнасці і абурэнне ў карыстальнікаў, якія да пераходу ў js прызвычаіліся для класавага наследавання, як у Java, C++ і іншых шырокавядомых мовах-нашчадках ALGOL. Таму з версіі ES6 у js метадам сінтаксічнага цукару ўвялі сапраўдныя класы.

Першапачаткова стваралася для напісання дробных скрыптоў для дынамізацыі статычных HTML-старонак, аднак з цягам часу сур’езна выйшла за межы першапачатковага ўжывання — спачатку, з рэалізацыяй AJAX, JavaScript стаў адзінай магчымай мовай стварэння вэб-дадаткаў, а затым, з 2011 года, з выпускам Node.js, JavaScript стаў адной з найбуйнейшых моў бэкэнду, пацясніўшы часткова і Java, і .NET, і PHP, і іншыя мовы і платформы, якія традыцыйна дамінавалі на бэкэндзе. З выпускам Electron.js і падобных платформаў, JavaScript таксама стаў шырока ужывацца для напісання дэкстопных і мабільных праграм.

Рухавікі JavaScript рэалізаваны ў самых нечаканых месцах — js выкарыстоўваецца і ў ролі мовы скрыптоў Photoshop, і для запытаў да нерэляцыйных баз даных, і для праграмавання ўбудаваных сістэм, прататыпіравання, праграмавання робатаў і гэтак далей.

Даследаванні ў вобласці аптымізацыі і паскарэння традыцыйна не вельмі хуткай інтэрпрэтуемай натуры js спарадзілі спачатку аптымізаваную пад-мову asm.js, затым тулсэт Emscripten, які, пачаўшы з кампіляцыі іншых, нават традыцыйных моў у js, у сваю чаргу, спарадзіў платформу WebAssembly, якая дазваляе кампіляваць любую падтрымліваемую мову у аптымізаваны (не js) код для web-рухавікоў.

JavaScript мае шмат дыялектаў, версій, над-моў, пад-моў, а таксама натхніў мноства стандартаў, сярод якіх Туpescript і Dart.

JavaScript быў створаны Брэнданам Айкам (англ.: Brandon Eich) падчас працы на Netscape у 1995 годзе.[1]

Зноскі