Вікіпедыя:Запыты на статус даглядчыка/Шапка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Статус даглядчыка можа атрымаць кожны добрасумленны ўдзельнік, які азнаёміўся з правіламі догляду і мае неабходны стаж.

Кандыдат павінен адпавядаць наступным фармальным патрабаванням: адзін месяц стажу і 100 правак у прасторы артыкулаў (не павінна быць відавочных «накрутак»). Удзельнік не можа мець правак, якія б відавочна парушалі патрабаванні да дагледжаных версій (прынамсі, у апошнія 1-2 месяцы), а таксама дапускаць грубых парушэнняў іншых правіл Вікіпедыі. Удзельнік таксама павінен мець дастатковы ўклад, каб можна было зрабіць практычна абгрунтаваную выснову пра яго разуменне патрабаванняў да дагледжаных версій і здольнасць крытычна падыходзіць да правак іншых удзельнікаў; у выпадку сумневаў ён павінен паказаць гэта ў ходзе абмеркавання.

Сцяг даглядчыка ўдзельніку выдаецца любым адміністратарам, калі з моманту падачы заяўкі прайшло трое сутак і ні сам адміністратар, ні ўдзельнікі абмеркавання не выявілі неадпаведнасці кандыдатуры патрабаванням, выкладзеным вышэй у гэтым параграфе. Калі статус не быў нададзены, паўторную заяўку пажадана падаваць не раней, чым праз месяц пасля закрыцця абмеркавання.

Дадаць запыт Абмеркаванне старонкі

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.