Статус даглядчыка можа атрымаць кожны добрасумленны ўдзельнік, які азнаёміўся з правіламі догляду і мае неабходны стаж.
Кандыдат павінен адпавядаць фармальным патрабаванням — адзін месяц стажу і 100 правак у прасторы артыкулаў (не мусіць быць відавочных «накрутак»). У кандыдата не мусіць быць правак, якія відавочна парушаюць патрабаванні да дагледжаных версій (прынамсі за апошнія 1-2 месяцы), а таксама грубых парушэнняў іншых правіл Вікіпедыі. Удзельнік таксама мусіць мець дастатковы аб’ёмны ўклад, каб можна было зрабіць абгрунтаваную выснову, што ён разумее патрабаванні да дагледжаных версій і здольны крытычна ставіцца да правак іншых удзельнікаў; у выпадку сумненняў кандыдат павінен паказаць гэта ў ходзе абмеркавання.
Сцяг даглядчыка ўдзельніку можа надаць любы адміністратар, калі з часу запыту мінула тры дні і ні сам адміністратар, ні ўдзельнікі абмеркавання не выявілі неадпаведнасці кандыдата патрабаванням, выкладзеным вышэй у гэтым параграфе. Калі на наданне статусу не было згоды ўдзельнікаў, паўторны запыт пажадана даваць не раней як праз месяц па закрыцці абмеркавання.
Апошні каментар: 2 месяцы таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Прапаную забраць сцяг аўтадаглядчыка ва ўдзельніка Цімох, уклад не адпавядае мінімальным нормам. Здаецца, або капіпаст аднекуль, або перапрацоўка ШІ і закідванне гэтай сыравіны ў Вікіпедыю -- ні вікіфікацыі, а калі ёсць то тыпу РуВікі, то-бок не працуе, у раздзелах Спасылак няма лінкаў, але ёсць іх апісанні, няма далучэння да ЭВД, месцамі мова тыпу "Юнасць", яўныя машынныя сляды, якіх не кранала вока жывога чалавека, і шмат іншага. Паасобку недахопы можна цярпець, але ўсё разам -- прынамсі, аўтадаглядчыка сцяг трэба зняць. І паглядзіце хто даў сцяг, не бачу. --M.L.Bot (размовы) 17:24, 20 лютага 2026 (+03)Адказаць
@MocnyDuham, удзельніца піша, што не будзе займацца доглядам, то аўтадолгяду ў такім разе хопіць. Калі вырашыць займацца, праз новы запыт без праблем дадасце і даглядчыка. Так мне здаецца. -- M.L.Bot (размовы) 18:29, 16 лістапада 2025 (+03)Адказаць
Тут або нам траціць свае высілкі і сачыць за ўдзельнікам, ягонымі новымі праўкамі, усё пераправяраць і калі што адпаведна рэагаваць. Або можам адрэагаваць прэвентыўна. Да таго ж, выглядае так, што шмат чаго з таго, што было сумніўным у ру вікі, трапіла ў бел вікі... Я не ўпэўнены, як паступіць лепш, але можа быць нам так будзе прасцей працаваць, калі пакуль што здымем сцяг + будзе рэакцыя на тое, што пісалі ў запытах да адміністратараў Plaga med (размовы) 01:29, 17 лістапада 2025 (+03)Адказаць
Капірую тэкст з іншай дыскусіі, якая раней праходзіла ў раздзеле "Запыты да адміністратараў":
Па прыклады падлогу крыніц далёка хадзіць не трэба: у створаным гэтым летам артыкуле Литовские епархиальные ведомости Ohlumon дадаў у спіс літаратуры дзве кнігі (Нецветаев А. «Литовские епархиальные ведомости» как источник по истории Православной Церкви Белоруссии. — Минск: Жировичи, 2003. — 131 с.; Чистяков П. Г. Церковно-краеведческая проблематика епархиальных ведомостей, издававшихся в Беларуси во второй половине XIX, начале XX столетий. — Минск: Жировичи, 2004. — 295 с.). Толькі вось кніг такіх у прыродзе няма (можна спраўдзіць у т.л. у каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Не было ў прыродзе і выдавецтва "Жировичи". Былі, здаецца, неапублікаваныя дысертацыі кандыдатаў багаслоўя, абароненыя ў духоўнай акадэміі. Але нават у іх назвы былі іншымі. Так, дысертацыя Нецвятаева, здаецца, называлася "«Литовские епархиальные ведомости» как источник по истории Белорусской Православной Церкви". І як можна на Вікіпедыі спасылацца на неапублікаваную дысертацыю, у дадатак называючы яе кнігай? Магу паспрачацца, што Ohlumon тую дысертацыю ў вочы не бачыў - дык тым больш як ён можа на яе спасылацца?
Або вось яшчэ цікавей: артыкул Беларуская карчма быў, выглядае, напісаны выключна з антысеміцкімі мэтамі. Ад імя Юзафа Ігнацага Крашэўскага напісаны антысеміцкі абзац, у двукоссях, нібыта цытата, і спасылка ёсць (Kraszewski J. Wspomnienia Polesia. Wolynia і Litwy. Wilno, 1840. S. 82). Праходзім па спасылцы (https://pbc.biaman.pl/dlibra/publication/edition/1502?id=1502), глядзім адпаведную старонку (82). Зразумела, ніякага антысеміцкага пасажу там няма, наогул мова не пра корчмы.
Калегі, даўно ў белвікі не зазіраў, то выбачайце, што позна адказваю. Паглядзіце, якую вайну правак усчаў удзельнік Ohlumon у артыкуле Беларуская карчма. Я на прапанову JerzyKundrat пачаў "правіць смела": пераправяраў так званыя цытаты па крыніцах і там, дзе яны былі сфабрыкаваныя ўдзельнікам Ohlumon, выдаляў. Дык ён проста ўсё вярнуў на свае месцы, усе свае сфабрыкаваныя антысеміцкія штучкі. Паслухайце, ну там жа проста неймаверная ахінея. Напрыклад, Ohlumon спасылаецца на артыкул "Тизенгаузен В. Г. Месца и роль евреев в Северо-Западном крае России" (зноска 48). Дык смею вас заверыць, што ў крыніцы і назва артыкула іншая, і ініцыялы аўтара іншыя, і нумар старонкі не той. І пецярбургскі чарнасоценны аўтар (не этнограф) ніякім чынам не мог выказваць думак беларускага сялянства (а цытата прыводзіцца ў падраздзеле вікіпедыйнага артыкула "Карчма і карчмар у этнаграфіі і беларускім фальклоры"). І гэта яшчэ прыклад, дзе цытата мае пад сабой аснову (была нейкая антысеміцкая пісаніна ў "Трудах Минскаго церковнаго историко-археологическаго комитета"). У іншых месцах ён проста прыдумляў "цытаты" пра "жыдоў-кравапіўцаў" і ўкідваў у вікіпедыю. Паглядзіце тое, што я выдаляў цягам лістапада ў вікіпедыйным артыкуле "Беларуская карчма", там усё рэльефна бачна. Uladz v (размовы) 02:07, 28 снежня 2025 (+03)Адказаць
Відаць, трэба сцяг забіраць, нават не за мінулыя грахі, а за вайну правак і за недапушчальнае стаўленне да якасці, магчыма, з прычыны не ведання беларускай мовы на належным узроўні, але тут розніцы няма чаму. Ужо мелі з гэтым справу ў артыкуле Андрэй Казіміравіч Меер, але высноў тады не зроблена. -- M.L.Bot (размовы) 11:28, 28 снежня 2025 (+03)Адказаць
DobryBrat, пра антысемітізм. Нядаўна натыкнуўся на кнігу «Антысемітызм у антычным свеце». З таго часу з ім змагаемся, ніяк не адолеем. А мной, між іншым, напісаны артыкулы пра мінчукоў: Кім Хадзееў, Гершон Трэстман. Пра таленавітых людзях і пісаць прыемна. Таксама яўрэі згадваюцца ў маіх артыкулах, якія атрымалі адзнаку добрых — Тэатр Вялікага Княства Літоўскага, Краязнаўства Беларусі, Рабінавая ноч. Зрабіў аналіз малавядомага верша Янкі Купалы Жыды (верш), дзе класік заклікаў яўрэяў аб'ядноўвацца з беларусамі ў барацьбе супраць маскалёў і палякаў)).
Ананімнаму ўдзельніку не спадабалася як яўрэі адлюстраваны ў артыкуле Беларуская карчма. Артыкул ўжо даўно растыражавалі ў інтэрнэце, расцягнулі па рэфератах і ўніверсітэцкіх артыкулах. Але па ананіму ён «напісаны выключна з антысеміцкімі мэтамі»!
Калі пішаш пра беларускую карчму, не абыдзеш яе ўтрымальніка-карчмара. Ну а хто карчмар? Калі б за стойкай стаяў чукча, я б пісаў пра чукчу. У запісках, дакументах, беларускім фальклоры карчмар фігура непрыемная. Няхай ананім дасць спасылкі на карчмара — добрага дзядзечку, сябра селяніна-беларуса. Адразу паставім у артыкул.
І вось пад выглядам падлогі ён пачынае прыбіраць ілюстрацыі. Што з таго, што Піварскі польскі мастак? Выява карчмы ў яго носіць агульны характар.
У артыкуле 58 спасылак, і што — гэта ўсё падлогі? Ананім пад выглядам падлог прыбірае дакладную запіску Гаўрылы Дзяржавіна, дзе гаворыцца пра беларускія корчмы, паколькі ў ёй негатыўна прадстаўлены яўрэі. Прыбірае статыстыку дадзеную пісьменнікам І. С. Аксаковым, паколькі той «вялікарускі шавініст». Тэкст Юзэфа Крашэўскага ён не знайшоў, — значыць, яго няма. Гэта пераклад. Пра ўкраінскі артыкул таксама падлог. І гэтак далей.
У карчме акрамя карчмара ёсць яшчэ персанаж — гэта беларускі селянін. Менавіта яму прысвечаны радкі Мікалая Някрасава, якія ананім прыбірае. Вось такія падлогі.І яшчэ: дысертацыі выдаюцца пры Жыровіцкім манастыры, што не так? І ў артыкуле не напісана што гэта кнігі.
Удзельнік Ohlumon, відаць, сапраўды не разумее, што не так са спасылкамі на неапублікаваныя дысертацыі. 1. Паўтараю: спасылкі былі аформленыя некарэктна, дысертацыі выдаваліся за кнігі, назвы дысертацый былі перакручаныя, скажоныя. Гэта недапушчальна. Такое павінен ведаць кожны школьнік і кожны вікіпедыст-пачатковец. А мы тут пра сцяг аўтадаглядчыка мову вядзём. 2. Спасылацца наўпрост на архіўныя дакументы (а неапублікаваная дысертацыя - гэта тое самае, што архіўны дакумент) на Вікіпедыі не прынята. Калі гэта самастойнае даследаванне, публікуйце яго ў рэцэнзаваным часопісе ці хоць бы ў газеце да таго, як устаўляць на Вікіпедыю. 3. У мяне ёсць поўная ўпэўненасць, што тых дысертацый Ohlumon у вочы не бачыў. То бок спасылкі на іх устаўляліся, каб прыкрыць адсутнасць надзейных крыніц інфармацыі, каб збіць з тропу чытача. Каб зрабіць вікіпедыйны артыкул знешне "салідным", хаця па сутнасці ён вельмі праблемны. Гэта фальсіфікацыя, падробка. Uladz v (размовы) 20:05, 28 снежня 2025 (+03)Адказаць
Паспрабую апісаць пазіцыю бакоў.
Удзельнік:Uladz v абвінавачвае удзельніка Ohlumon у плагіяце, падлогу крыніц і антысемітызме. Падстава: унёсак, зроблены апошнім у артыкулах «Литовские епархиальные ведомости», «Беларуская карчма». Таксама удзельнік Uladz v абвінавачвае удзельніка Ohlumon у тым, што ён не ведае беларускай мовы, выкарыстоўвае аўтаматычны пераклад без належнай вычыткі, перакладае знешнія спасылкі.
Удзельнік:Ohlumon мала ўдзельнічае ў дыскусіі па гэтым пытанні, сцісла каментуе прэтэнзіі ў свой бок і заяўляе, што ён — «малаактыўны». Ён адмаўляе абвінавачванні ў сваёй непісьменнасці, прыводзячы ў прыклад створаны ім артыкул «Беларуская палеаграфія».
Канстатацыя фактаў. Паміж удзельнікамі Ohlumon і Uladz v ідзе вайна правак у артыкуле «Беларуская карчма». Пры гэтым удзельнік Uladz v выдаляе часткі тэксту, у тым ліку падмацаваныя крыніцамі (напрыклад, гэтай крыніцай — з артыкула знікла ўпамінанне Г. Р. Дзяржавіна і «яўрэйскага пытання» ў Расійскай імперыі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.). Г. Р. Дзяржавін — выдатны рускі паэт эпохі Асветніцтва, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, яго пазіцыя важна для прадмета артыкула.
Камень спатыкнення: пераклад на беларускую мову назвы запіскі сенатара Дзяржавіна на імя імператара Паўла I. Відавочна, што праблема была ў пошуку адпаведніка ў сучаснай беларускай мове для састарэлага значэння слова «отвращение». На рускай мове назва запіскі гучыць літаральна: «Мнение сенатора Державина об отвращении в Белоруссии недостатка хлебного обузданием корыстных промыслов евреев, о их преобразовании и о прочем». Перекладаецца на беларускую мову (з захаваннем стылістыкі): «Меркаванне сенатара Дзяржавіна аб прадухіленні ў Беларусі недахопу хлебнага утаймаваннем карыслівых промыслаў яўрэяў, аб іх пераўтварэнні і аб іншым». У дадзеным выпадку пераклад слова «отвращение» як «агіда» стаў галоўнай падставай для абвінавачвання ў «жахлівым перакладзе» з рускай мовы.
Існуючыя праблемы артыкула «Беларуская карчма»:
Некаторыя сцвержданні мяркуючы па стылістыцы тэксту з’яўляюцца цытатамі, але яны не падаюцца як такія, не ставяцца ў двухкоссі.
У артыкуле ёсць стылістычныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі (як у вельмі шмат якіх артыкулах у беларускай Вікіпедыі).
Супраць пазбаўлення сцяга аўтадаглядчыка з прычыны неналежнага ўзроўню ведання беларускай мовай.
Артыкул патрабуе дапрацоўкі наконт выпраўлення памылак і стылістыкі, аднак гэта не крытычная заўвага для пазбаўлення сцяга аўтадаглядчыка, бо ёсць у нас яшчэ больш горшыя выпадкі, калі вікіпедысты тыражуюць памылкі.
# Абвінавачваць у падлогу крыніц і пры гэтым выдаляць інфармацыю, падмацаваную крыніцамі, несумленна. Калі інфармацыя грунтуецца на базе падлогаў крыніц, то яна мусіць быць выдаленай. Нават адзінкавае дзеянне удзельніка Uladz v, якое заключалася ў тым, што «пад шумок» адбылося выдаленне са спрэчнага артыкула «Беларуская карчма» непажаданага для гэтага ўдзельніка блока інфармацыі са спасылкай на навуковае выданне, якое рэцэнзуецца, перакрэслівае яго добрыя памкненні. Выдаленыя часткі артыкула, падмацаваныя з аўтарытэтнымі крыніцамі, мусяць быць адноўлены. DobryBrat (размовы) 18:47, 28 снежня 2025 (+03)Адказаць
Быў адназначны машынны пераклад, цяпер загладжаны ўжо многімі праўкамі іншых удзельнікаў. Але раніцай напрыклад была яшчэ "лаўка" замест "крамы", я выправіў, бо "лавка", а вынікаў машыннага перакладу Ohlumon не вычытваў. Гэта не першы выпадак, у артыкуле Андрэй Казіміравіч Меер была такая самая горкая сітуацыя, што толькі супольнымі высілкамі была выцягнута, а не выдалены артыкул. Наконт падлогу, трэба глядзець выпадкі, на РуВікі быццам ёсць даведзеныя выпадкі падлогу, таму і агульны давер страчаны. --M.L.Bot (размовы) 19:21, 28 снежня 2025 (+03)Адказаць
Шаноўны DobryBrat, запіска Дзяржавіна мела месца. Але ў крыніцы, на якую спасылаўся Ohlumon НЕ БЫЛО "цытат", якія Ohlumon прыводзіў у абзацы. Калі ў Вас ёсць час заняцца пытаннем і напісаць абзац пра Дзяржавіна акуратна і па сутнасці, то калі ласка, займіцеся. У рэдакцыі ўдзельніка Ohlumon абзац быў наборам антыяўрэйскіх выказванняў, узятых "са столі", а не з крыніц. Там не было чаго правіць, там можна было толькі выдаліць. Вы глыбока памыляецеся, калі пішаце, нібыта я ў гэтым выпадку выдаліў інфармацыю, падмацаваную крыніцамі. Прашу Вас адмовіцца ад Вашага непадмацаванага крыніцамі сцверджання. Артыкул Цынцадзэ пра Дзяржавіна я сумленна знайшоў і прачытаў. Ohlumon спаслаўся на гэты артыкул, каб увесці чытача ў зман і "прапіхнуць" у Вікіпедыю свае фантазмы. У артыкуле Цынцадзэ корчмы згадваюцца адзін раз, шынкі - два разы (адзін раз у выглядзе "корчмы і шынкі"). Там не было з чаго браць інфармацыю пра корчмы. Хаця ў цэлым артыкул Цынцадзэ больш-менш прыймальны як крыніца (калі не лічыць таго, што апублікаваны ў "смеццевым", а не нармальным навуковым часопісе). Uladz v (размовы) 19:45, 28 снежня 2025 (+03)Адказаць
Вось, са свежага: пераправерыў цытаты з Паўла Шпілеўскага і Паўла Шэйна ў артыкуле "Беларуская карчма". Выявілася наступнае: усе цытаты былі недакладнымі. У адным выпадку быў прамы падлог: у тэкст Шэйна была ўключаная фраза "(карчмары часта разводзілі гарэлку вадой, дадавалі да яе дурману, падманвалі з мерай)," якой у Шэйна не было. У астатнім цытаты былі з памылкамі (не крытычнымі, але памылкамі), а каб знайсці цытаты, давялося пералапаціць кнігі цалкам, бо спасылкі на нумары старонак былі памылковымі або (у выпадку спасылак на Шэйна) проста адсутнічалі. Да таго яшчэ дадаваўся няпраўлены аўтапераклад з расійскай на беларускую. У выніку я выправіў цытаты. Якая выснова: кожную спасылку ўдзельніка Ohlumon трэба пераправяраць. Ён скажае тэксты, прыдумляе тэкст ад сябе, не расстаўляе нумароў старонак. І гэта проста першыя-лепшыя прыклады. Ёсць прыклады значна больш праблемныя, пра якія я пісаў вышэй, калі ўдзельнік Ohlumon прыдумляе тэксты з мэтамі распальвання міжнацыянальнай варожасці. Таму я і выступаю за пазбаўленне гэтага ўдзельніка сцягу аўтадаглядчыка. Uladz v (размовы) 14:57, 31 снежня 2025 (+03)Адказаць
JerzyKundrat, гэта быў пачатак дыскусіі. Пазней да яе дадалося абмяркоўванне ўзроўню валодання беларускай мовай. Наконт недапушчальнага стаўлення да якасці — нажаль, яно мае месца. Манавіта гэта можа стаць падставай для пазбаўлення сцяга. DobryBrat (размовы) 16:47, 31 снежня 2025 (+03)Адказаць
Апанент упірае на падлогі ў раздзеле ЛІТАРАТУРА ў артыкуле «Літоўскія епархіяльныя ведамасці». Здаецца, ад праваслаўя яго ўвогуле дрэчыць. У раздзеле ЛІТАРАТУРА часта даюцца не толькі кнігі, але і дысертацыі, навуковыя артыкулы і інш. Я, дарэчы, не пісаў што гэта кнігі. У П. Чысцякова гэта дысертацыя на ступень кандыдата багаслоўя, у А. Нецветаева - дыпломная праца. Выданні Мінскай духоўнай Акадэміі, месца выдання Жыровічы. Гэта напісана на тытульных лістах работ. На гэтыя працы спасылаюцца ў шматлікіх артыкулах. Апошні аўтар, між іншым, служыць у мінскім кафедральным саборы, апанент можа схадзіць і спытаць у яго.--Ohlumon (размовы) 17:36, 24 студзеня 2026 (+03)Адказаць
Дыпломная праца і неапублікаваная дысертацыя - гэта не тыя працы, на якія можна спаслацца ў Вікіпедыі. Спаслацца можна на апублікаваную дысертацыю ці магістарскую працу (напрыклад, апублікаваную ў рэпазіторыі). Дык спасылайцеся карэктна! У каталозе бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі, на які спаслаўся Ohlumon, простым тэкстам напісана, што дысертацыя Чысцякова "не для выдачы". Як жа на яе можна спасылацца, калі яе ў чытальнай зале не выдаюць? Uladz v (размовы) 14:55, 9 лютага 2026 (+03)Адказаць
Асобна варта адзначыць, што ўдзельнік Ohlumon прапаноўвае пераправяраць пададзеную ім некарэктную інфармацыю, асабіста адшукваючы аўтараў крыніц. Чытач артыкула мусіць мець магчымасць праверыць карэктнасць інфармацыі, па магчымасці, не адыходзячы ад кампутара, ці прынамсі ў бібліятэцы. Калі дзеля таго, каб праверыць нешта, трэба ганяцца за аўтарамі... Ну, даруйце. Uladz v (размовы) 15:21, 9 лютага 2026 (+03)Адказаць
Прыбірае цытаты з дзікімі тлумачэннямі: «Меркаванне вялікадзяржаўнага шавініста Аксакава нам нецікава». Каму нам? Яўрэям? Мне, напрыклад, цікавыя ўсе гістарычныя развагі пра Беларусь, і пазітыўныя, і негатыўныя. Тым больш, уражанні класіка рускай літаратуры С. Т. Аксакава. Нажаль, цяперашняя беларуская навука стала весці адлік з 1941 года, быццам раней нічога не было. І нам тут пажадана гэтыя лакуны папаўняць, што я і раблю сваімі артыкуламі, якія атрымліваюць статус добрых.--Ohlumon (размовы) 12:47, 27 студзеня 2026 (+03)Адказаць
Так, нам, "яўрэям", гэта сапраўды нецікава. Як казаў Сартр, "яўрэй - гэта той, каго антысеміт лічыць яўрэем". Па гэтых крытэрах Ohlumon можа залічваць мяне да яўрэяў. Ohlumon ізноў хлусіць. Я нічога не пісаў пра "нецікава". Матывацыя была наступная: "Тое, што там сабе думаў вялікарасійскі шавініст Аксакаў, не мае прамога дачынення да гісторыі беларускай карчмы. Гэта крыніца не па гісторыі беларускай карчмы, а па гісторыі расійскай грамадскай думкі". То бок пытанне стаяла не "цікава/нецікава", а "пра беларускую карчму / не пра беларускую карчму". Што там нафантазіраваў у сваёй Маскве Іван Аксакаў пра яўрэяў-карчмароў у Беларусі, да гісторыі беларускай карчмы проста не мае дачынення. Да таго ж цытата была жахлівым машынным перакладам. Яе можна было смела выдаляць толькі за машынны пераклад: "звыш таго таемных кабакоў, выключна змесцівам габрэямі". Uladz v (размовы) 15:07, 9 лютага 2026 (+03)Адказаць
Доследныя ўдзельнікі ведаюць, што некаторыя крыніцы па сканчэнні часу не адчыняюцца. Апанент аб'яўляе падлогам усё, што ён не можа знайсці. Напрыклад, пра кнігу В. Н. Маракуева заяўляе што ў ёй нічога да тэмы няма. Адкуль ён ведае? Гэтую кнігу 1897 года можна знайсці толькі ў маскоўскай «Ленінцы». Ён што? Ездзіў спецыяльна ў Маскву, запісваўся ў Расійскую дзяржаўную бібліятэку? Разлік на тое, што ніхто не будзе затлумляцца і правяраць, — падлога, і ўсё! Аднак, на яе спасылаюцца ў кнізе «Белорусская земля в воспоминаниях и документах XIX–XX вв. Вып. 2. М.: ИМЛИ РАН, 2019: «Промыслов у полешуков мало; ремесел они не знают. Все кузнецы здесь — жиды. Чтобы сделать подкову или гвоздь, полешук должен ехать к жиду-кузнецу иногда верст за пятьдесят. Жиды содержат здесь корчмы. Жид-корчмарь — полновластный хозяин всей деревни, вся деревня, обыкновенно, у него в долгу и без его разрешения ничего не может сделать».
Як у сваіх артыкулах на Вікіпедыі, так і ў гэтай дыскусіі ўдзельнік Ohlumon беспардонна хлусіць. Кніга Маракуева ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (https://elib.nlb.by/catalog/Record/BY-NLB-br238557?sid=85171518). Больш за тое, аблічбаваная і даступная зарэгістраваным карыстальнікам дыстанцыйна. На старонках 26-27 кнігі Маракуева (Адэса, 1897) няма нічога пра карчмароў. Так, у іншых месцах кнігі ён нешта пра іх піша. Дык тыя месцы і трэба было цытаваць, а не фальсіфікацыяй займацца. І ўжо пэўна можна сцвярджаць, што пры напісанні артыкула "Беларуская карчма" Ohlumon у "маскоўскую ленінку" (35 год як Расійская дзяржаўная бібліятэка імя Уладзіміра Ільіча не носіць) не ездзіў. Uladz v (размовы) 14:46, 9 лютага 2026 (+03)Адказаць
Я спадзяюся, што ўдзельнікаў, якія на кожным кроку шукаюць "яўрэйскае лобі", "(жыда)масонаў" і "антыславянскую змову" у беларускім раздзеле вікіпедыі не застанецца. У XXI стагоддзі не выпадае рэкламаваць у энцыклапедыях "Пратаколы сіёнскіх мудрацоў" і падобную літаратуру, якой абчытаўся спадар Ohlumon. Uladz v (размовы) 14:50, 9 лютага 2026 (+03)Адказаць
MocnyDuham, я ж прывёў пару прэтэнзій. І ўсё астатняе ў такім жа родзе. Ну вось, напрыклад: спасылка на артыкул Цынцадзэ ёсць спасылка другасная, і тэкст Г. Дзяржавіна мной не прыдуманы, ён сустракаецца ў розных выданнях, яго цытуе нават яўрэйскі часопіс МІЖПОХА. Гэтак жа і з тэкстам Шпілеўскага, Шэйна і іншых. Праверце самі, і пераканаецеся.--Ohlumon (размовы) 09:26, 2 лютага 2026 (+03)Адказаць
Удзельнік быў нечакана заблакаваны Фондам Вікімедыя. Наступная размова пра сцяг не мае сэнсу. Сам заўважу, што кейс быў не самым відавочным, але атрымалася так, як атрымалася. --MocnyDuham (размовы) 01:58, 13 лютага 2026 (+03)Адказаць
Калі ласка. Яшчэ ў маі гэтага года на старонцы Запыты да адміністратараў я прыводзіў цэлы спіс такіх прыкладаў. Курсівам там паказаны цытаты правак гэтага ўдзельніка, а далей (без курсіва) паказана, што на самой справе напісана ў згаданых крыніцах. Больш за 100 прыкладаў, прычым гэта толькі частка, толькі тое, на што хапіла маіх сіл і цярплівасці. Için warum (размовы) 19:06, 16 лістапада 2025 (+03)Адказаць
Пераглядзеў тыя выпадкі, не думаю, што такое можна назваць падлогам крыніц. Звычайна, у крыніцы ёсць нешта, з чаго зроблены высновы і штосьці дадумана, дапоўнена самастойнымі аналогіямі. Праблема, што высновы і дадумыванне не для Вікіпедыі, якія б яны ні былі слушныя і трапныя. Спачатку мусіць быць публікацыя высноў і думак у адпаведным выданні, потым з яе ў Вікіпедыю, толькі такі парадак. З аналогіямі не ўпэўнены як разглядаць. Можа, гэта было не відавочна, то цяпер ужо не раз яўна напісана ў абмеркаванні праблемнай сітуацыі. Можа, гэта яшчэ і справа фармуліроўкі, як падаць і не ўвесці ненаўмысна ў зман чытачоў. Наконт самастойных аналогій, сам зрабіў такое ў артыкуле Манасеева, мог бы паставіць і крыніцу, што было хроснае і інацкае імя Манасія, але ў іх вёска Манасеева не згадвалася б. Гэта быў бы падлог крыніцы або ўласнае даследаванне? Але аналогія заканамерная, пры гэтым я не напісаў, што назва вёскі ўтворана ад імя Манасія. Назва яўна патранімічная, аўтар у тэксце вышэй зыходзіць з гэтага, я прапанаваў іншы варыянт імя ад якога гэта магло быць, але яўна не сказаў гэта. Выкрэсліваем? Таму, супраць зняцця сцягу, пагатоў нават не даглядчыка, аўтадаглядчыка. -- M.L.Bot (размовы) 15:22, 22 лістапада 2025 (+03)Адказаць
Пане Максіме, Вікіпедыя створана для таго, каб кожны мог яе правіць смела! У БелВікі прынята паказваць шырокі погляд на рэчы, на гэтым грунце кансэнсус і будзем шукаць. Спробы накідвання жорсткіх рамак — няўдалыя патугі. --JerzyKundrat (размовы) 15:55, 22 лістапада 2025 (+03)Адказаць
Калі вам не падабаецца фармулёўка "падлог крыніц", вы можаце называць сітуацыю неяк інакш, аднак сутнасці гэта не мяняе. Амаль усе праўкі гэтага ўдзельніка праблемныя (а іх некалькі сотняў!), гэта значыць даверу таму, што ён піша, няма, трэба ўсё пераправяраць. Тады які сэнс таго, што ён мае сцяг аўтадаглядчыка? Я ўжо не кажу пра тое, што ён займаўся вандалізмам, выдаляючы праўдзівую інфармацыю, якая мае крыніцы, або выдаляючы запыты крыніц. Için warum (размовы) 20:44, 22 лістапада 2025 (+03)Адказаць
@Peisatai, (бес)сэнсоўныя адкаты як у Камайка ўспрымаюцца негатыўна. Адмяняецца чужая праўка з запытамі крыніц, але наступнай праўкай самі амаль усё сціраеце, то-бок згодны, што запыты былі ў асноўным па справе. Так выглядае. Чаму не сцерці без адкату перад гэтым, навошта дадатковая эмацыйныя нагрузка? Іншаму ўдзельніку ідзе паведамленне пра адкат, што выклікае вайну адкатаў/правак на пустым месцы. Па суме/выніках гэта не вандалізм, а ў асобных складніках ён яўны. -- M.L.Bot (размовы) 15:30, 23 лістапада 2025 (+03)Адказаць
Дзеля зразумеласці было разбіта на 3 (тры) асобныя абзацы тое, што ў адной крыніцы ("Kamoja, Ad[utiškis]."). Астатняе (структура), як цяпер мяркую, для паспалітага чытача лішняе, няхай застанецца для спецыялізаваных публікацый. Peisatai (размовы) 15:42, 23 лістапада 2025 (+03)Адказаць