Вікіпедыя:Тэрміналогія

З пляцоўкі Вікіпедыя

На дадзенай старонцы сабраны некаторыя спісы тэрміналогіі і рэсурсаў для якаснага перакладу на беларускую мову.

Асноўныя інтэрнэт-крыніцы[правіць зыходнік]

  • Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008-га года.
  • Праект «Беларускі N-корпус» — галоўны корпус беларускай мовы. Таксама на сайце ёсць граматычная база і інструменты праверкі правапісу.
  • CLDR — Актуальныя назвы розных адзінак вымярэння, краін, рэгіёнаў, моў (з улікам змяненняў 2008 г.).
  • ГКНП 13-018-2013 — Даведнік назваў дзяржаў і тэрыторый свету, іх сталіц і цэнтраў на рускай, беларускай і англійскай мовах.
  • Праект Verbum — тут сабраны некаторыя тлумачальныя слоўнікі, англ-бел слоўнікі (лепей арыентавацца на слоўнік Сушы), польск-бел слоўнік Волкава, а таксама этымалагічны слоўнік.
  • Праект Skarnik — тут ёсць добры пошук па ТСБМ, а таксама свой рус-бел/бел-рус слоўнік (рэдка, але бываюць памылкі!).
  • Праверка правапісу на праекце Starnik — частка праекта ад стваральніка Skarnik для праверкі арфаграфіі.
  • Праект Slounik.org — тут сабраны шматлікія акадэмічныя і неакадэмічныя слоўнікі. Раім карыстацца з увагай да таго, у якім слоўніку падаецца тая ці іншая інфармацыя.
  • Слоўнікі на сайце праекта «Беларуская палічка» — многія акадэмічныя і неакадэмічныя слоўнікі можна знайсці тут. Карыстайцеся ўважліва і разборліва.

Некаторыя правілы, якія датычацца Вікіпедыі[правіць зыходнік]

  • Усе прыстаўкі «wiki-» (wikiset, wikidata etc) перакладаюцца без злучка (вікінабор, вікіданыя і г.д.).
  • Ва ўстойлівых спалучэннях з асобным словам «wiki» пішацца злучок (wiki farm — вікі-гаспадарка).

Тэхнічная і ІТ тэрміналогія[правіць зыходнік]

Пераклады з англійскай[правіць зыходнік]

Асноўным арыенцірам у англа-беларускай тэхнічнай тэрміналогіі сёння з’яўляецца агульны гласарый кампаній Google, Samsung і Microsoft. Таксама гэтай тэрміналогіяй натхняліся перакладчыкі Telegram. Для таго, каб беларускамоўнае лічбавае асяроддзе было інтуітыўным, зручным для карыстальнікаў і ўстойлівым, усе перакладчыкі павінны імкнуцца да кансэнсусу і ў сваёй працы прытрымлівацца акадэмічнасці перакладаў, а таксама тэхнічнай якасці для захавання правільнай працы і адлюстравання інтэрфейсаў на беларускай мове. Гэтыя ж прынцыпы павінны выконвацца і ў супольнасці беларускай Вікіпедыі пры напісанні і перакладзе інтэрфейсу і артыкулаў. Напісанне ўсіх звычайных тэкстаў, у адрозненні ад перакладу і напісання тэхнічных радкоў і сцэнарыяў, можа рабіцца ў больш адвольнай форме ў рамках акадэмічнага правапісу з захаваннем агульнай тэрміналогіі для яснасці.

Асноўныя крыніцы для праверкі беларускай тэхнічнай і ІТ тэрміналогіі:

  • Частка тэрміналогіі з гласарыяў Google, Samsung і Microsoft можна знайсці ў табліцы.
  • Яго поўнай, але вельмі састарэлай версіяй можна карыстацца на моўным партале Microsoft (некаторыя тэрміны неактуальны, будзьце ўважлівымі).
  • Пераклады Telegram на беларускую даступны праз пошук на партале перакладчыкаў Telegram.

Ніжэй сабрана толькі частка той тэрміналогіі, якая ўсталявалася ў супольнасці акадэмікаў і прафесійных перакладчыкаў, і якая часта няправільна падаецца ў беларускай Вікіпедыі і павінна быць па магчымасці выпраўлена:

Табліца тэрмінаў АНГЛ-БЕЛ
Арыгінал на англійскай Беларускі пераклад Як не перакладаць Тлумачэнне і спасылкі
account уліковы запіс конт, конта, рахунак і іншае Google (A set of attributes that define a user’s access to a given service or application.), Samsung, MS, Telegram і інш.
application праграма прыкладанне, дадатак, прыстасаванне, аплікацыя і г.д. Google (A set of instructions that a computer or device uses to perform a specific task, such as word processing, accounting, or data management. An application program used on computers and electronic devices.), Samsung, MS, Telegram і інш. Скарачэнне ад «application program».
browser браўзер браўзар Google (Name of a default mobile app. This is a web browser that allows the user to visit and navigate websites.), Samsung, MS, Telegram і інш.
click націскаць, націснуць, націсніце; націсканне пстрык; пстрыкнуць, шчаўчок, клік MS, Google, Samsung — націсканне;

Google — націснуць

configure канфігураваць настройваць MS, Samsung
configuration канфігурацыя настройка MS, Samsung
configured сканфігураваны настроены Telegram, вытворнае ад канфігураваць
data даныя; перадача даных данні, дадзеныя Google — даныя (A representation of facts, concepts or instructions in a formalized manner, suitable for communication, interpretation or processing.), перадача даных (Short for data transfer as opposed to voice communication.); Samsung, Telegram і інш. — даныя

Калі маецца на ўвазе information, можна «звесткі». Гл. Таксама артыкул Даныя.

default стандартны; прадвызначаны перадвызначаны, па змаўчанні, па змоўчанні Google – стандартны (Related to a value that is automatically used by a program when the user does not specify an alternative. Default values are built into a program when a value or option must be assumed for the program to function.);

Samsung — стандартны; перадвызначаны;

Telegram — прадвызначана (у слоўніках няма літары Е ў пачатку! У Samsung і Google нібы нейкая старая памылка ў гласарыях)

Standart ≠ default, таму рэкамендуецца ўжываць толькі "прадвызначаны"

device прылада Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
edit рэдагаваць; ! праўка, рэдакцыя "Google — змяніць, рэдагаваць (To make a change to an existing file or document.)

Samsung, Telegram — рэдагаваць;

Wikipedia — заўсёды было правіць; праўка. Гл. ТСБМ «правіць» у зн. 5, 6 і 7 — азначае, што правіць можна толькі памылкі і любое рэдагаванне — гэта выпраўленне памылак, што даволі суб’ектыўна і не заўсёды мае дачыненне да справы. Тое ж дапаўненне інфармацыяй не заўсёды можна назваць выпраўленнем памылкі а некаторыя рэдагаванні і ўвогуле шкодныя. Для назоўніка няма яўнага кансэнсусу, але нібыта рэдакцыя таксама больш пасуе па сэнсе. Таксама, гл. ТСБМ.

image відарыс выява Google (A digital photograph), Samsung. Гл. тлумачальныя слоўнікі.
settings налады наладкі, настройкі Samsung (UI name), Google (A configuration parameter or element that controls the behavior of a service, application, feature, function, or a run-time environment.), Telegram і інш.

Настройваць можна толькі музычныя інструменты, бо толькі ў іх ёсць строй (+ у твораў і чагосьці, размешчанага ў адну лінію).

set задаць настроіць Samsung, Telegram і інш.;

Google — націснуць

preferences параметры наладкі, настройкі, налады Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
options параметры наладкі, настройкі, налады Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
testing тэсціраванне тэставанне Samsung, Google, MS, Telegram і інш. А таксама ТСБЛМ, Крапіва, РБМФТТ
tool інструмент прылада Samsung, Google, MS, Telegram і інш. Больш шырокі тэрмін, чым «прылада». Падзяляецца, каб пазбягаць неадназначнасці.
redirect перанакіроўваць Samsung, Google, Telegram і інш.
user карыстальнік (любы), удзельнік (зарэгістраваны) Samsung, Google, MS, Telegram і інш. — карыстальнік

тэрмін «удзельнік» склаўся гістарычна, хутчэй за ўсё пад уплывам рускай Вікіпедыі. Закранае прасторы назваў Вікіпедыі, таму замена тэрміна можа выклікаць сур’ёзныя тэхнічныя збоі ў Праекце. Ёсць кансэнсус на тым, што так мы называем менавіта зарэгістраваных карыстальнікаў), карыстальнік (гіперонім для ўсіх людзей, якія так ці інакш сутыкаюцца з Вікі і неабавязкова рэгіструюцца ў ёй. У выпадку зарэгістраванага карыстальніка, перавага аддаецца тэрміну «удзельнік». Гл. таксама Вікіпедыя:Архіў_запытаў_на_перайменаванне/2022.

Некаторыя іншыя пераклады з рускай[правіць зыходнік]

Некаторыя патрэбныя словы, якія шырока ўжываюцца ў рускім тэксце, але якія цяжка знайсці ў распаўсюджаных беларускіх слоўніках, або якія падаюцца там па-рознаму, і якія, з гэтай прычыны, ужываюцца няправільна (націск і г.д.).

Табліца тэрмінаў РУС-БЕЛ
Арыгінал на рускай Беларускі пераклад Тлумачэнне і спасылкі
ведомый вядзёны (механізм) БелСЭ
взвешенный завіслы (у вадкасці) БелСЭ
висячий вісу́чы БелСЭ
дальность далёкасць БелСЭ
дутьевой надзімальны РБПТС
по́рты по́рты, множны лік ад порт (націск захоўвае месца) БелСЭ 7,173
привод прыво́д, пры́вад (машыны, механізму) БелСЭ, БелЭн — прыво́д; РБПТС — пры́вад
разомкнутый разамкнёны БелСЭ
соотношение суадносіна БелСЭ

Літаратура[правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць зыходнік]