| Гэта архіў, створаны ў 2022 годзе, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |
Вынік
Захоўваем сённяшнюю назву --Ілля Касакоў (размовы) 00:36, 13 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Перайменавана з падкатэгорыямі.--Artsiom91 (размовы) 14:21, 24 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Усё перайменавана. --Максім Л. (размовы) 12:42, 19 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Перайменаваў на Двожац Віленскі (станцыя метро), бо для станцыі гэта ўласная назва, т.б. не неракладаецца, а транскрыбуецца. А «л» тут мяккае паводле ж польскага напісання. Але Віленскі вакзал зрабіў перасылкай, бо такое разуменне таксама яўна будзе.--Максім Л. (размовы) 20:12, 1 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Перайменавана. Выправіў усё на Медыявікі (праз Транслэйтвікі), праз некаторы час усё мусіць стаць актуальным. У Вікіпедыі таксама, толькі катэгорыі, параметры нутра шаблонаў і модуляў не чапаў, каб не ляснула -- з часам паправім і там.--Максім Л. (размовы) 23:34, 26 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Перайменавана на Катэгорыя:Уладарскія роды, "рады" арфаграфічная памылка, таксама "уладар" асноўная форма ў слоўніках.--Максім Л. (размовы) 20:55, 25 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Перанёс «Дваране» ў «Знаць», змест артыкула збольшага прывёў у адпаведнасць з en:Nobility куды былі інтэрвікі і што ранейшыя аўтары спрабавалі зрабіць, але ўвесь час збіваліся з «дваранства» на «шляхту» (напрыклад як з «французскай шляхтай», якая па задуме мусіла б быць «французскім дваранствам»). З дваранствам або шляхтай ацтэкаў, напрыклад, выглядала б усё яшчэ горай. З «Дваране» зрабіў лагічную перасылку на «Дваранства», спадзяюся, там будзе пра расійскую рэчаіснасць. Такім чынам,
і іншае.
Што не перашкаджае «знаць» у шырокім сэнсе называць «арыстакратыяй», чым яна і ёсць, але дэфініцыі яўна раздзяліў як гэта зроблена ў іншых Вікіпедыях (не ўсіх). --Максім Л. (размовы) 13:35, 25 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 17:41, 5 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Перайменавана, пазней апрацую ботам спасылкі. --Максім Л. (размовы) 13:00, 1 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Прапаную перакласці дадзены праект і тэрмін «Старонка ўдзельніка» ў «Старонка карыстальніка».
Такое перайменаванне таксама азначае, што ВП:СЎ будзе перакладзена як ВП:СК.
Арыгінальны тэрмін на англійскай мове: «User page», што па агульнапрынятай тэрміналогіі (Суша, Google, Samsung, MS, Telegram і інш.) перакладаецца як «Старонка карыстальніка».
Тут паўстае 2 пытанні:
1. Ці трэба беларускай Вікіпедыі арыентавацца пры перакладзе тэрміналогіі на англійскія адпаведнікі?
- На мой погляд, як чалавека, які шмат займаецца тэхнічнымі перакладамі — так, з перакладчыцкага пункту гледжання няма альтэрнатываў, перакладаць трэба, асабліва тэхнічныя тэксты, строга згодна арыгіналу і агульнапрынятай тэрміналогіі.
- Сэнсоўна мы павінны ісці ў нагу з арыгіналам, што абгрунтавана і тэхнічна, і практычна. Так наша тэрміналогія больш устойлівая ў будучыні і дазваляе адаптавацца пад абнаўленні галоўнага раздзела.
- На маю думку, слова «ўдзельнік» прыйшло ў бел. Вікіпедыю пад уплывам рускага раздзела, дзе ўжываецца «участник». З перакладчыцкага пункту гледжання — гэта сумніўнае рашэнне, бо перакладчыцкі досвед нават блізкіх моў не павінен замяняць сабой самастойны тэрміналагічны аналіз перакладчыка.
2. Хто такія user’ы, хто такія ўдзельнікі, а хто — карыстальнікі?
- User. Кэмбрыджскі слоўнік падае сярод іншых наступнае тлумачэнне для слова user, якое бліжэй за ўсё да нашай сітуацыі:
- англ. user — someone who uses a product, machine, or service — бел. хтосьці, хто выкарыстоўвае прадукт, машыну або сервіс).
- Заўважце, што найбліжэйшым перакладам слова use з’яўляецца менавіта выкарыстаць, бо тут важны сам факт атрымання карысці, назоўнік use таксама можна перакласці як карысць, выгада, толк.
- Слова ужыць жа хоць і можа быць сінонінам, але больш шырокае і нейтральнае і часцей у тэхнічных тэкстах прымяняецца для перакладу слова apply.
- Карыстальнік. Калі браць дакладны пераклад гэтага слова — то пераклад «карыстальнік» тут пасуе лепей за ўсё як вытворнае ад «карыстацца», гэта слова амаль ідэнтычна па сваіх семантычных уласцівасцях са словам user. Заўважу, што ў ТлСБЛМ я не знайшоў тлумачэння слова ў такім сэнсе, але па корпусах і розных паралельных слоўніках выразна прасочваецца выкарыстанне дадзенага слова ў такім сэнсе.
- Удзельнік. ТлСБЛМ вызначае, што ўдзельнік — гэта «Той, хто прымае ўдзел у чым-н.».
- Удзел, у сваю чаргу — гэта «Сумесная дзейнасць пры выкананні чаго-н., супрацоўніцтва», «Непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго-н.» або «Наяўнасць, прысутнасць чаго-н. у чым-н.».
- Гэта старонка даступна любому зарэгістраванаму карыстальніку. Калі мы перакладаем слова user у дадзеным кантэксце як удзельнік, то мы павінны пагадзіцца і з тым, што абсалютна ўсе карыстальнікі Вікіпедыі, нават тыя, хто не робіць аніякага ўнёску ў праект, з’яўляюцца ўдзельнікам праекта.
- Якое тлумачэнне падаецца ў англ. Вікіпедыі:
- англ. User pages are pages for organizing the work users do on Wikipedia, as well as speaking to other users. User pages are mainly for interpersonal discussion, notices, testing and drafts (see: Sandboxes), and, if desired, limited autobiographical and personal content. Pages in the User and User talk namespaces are considered to be user pages. — бел. Старонкі карыстальнікаў/удзельнікаў (далей буду пісаць к/у) — гэта старонкі для арганізацыі працы, якую к/у-і робяць у Вікіпедыі, а таксама для размоў з іншымі карыстальнікамі/удзельнікамі. Старонкі к/у-аў у асноўным — для міжасобных абмеркаванняў, заўваг, тэсціравання і чарнавікоў (гл.: Пясочніцы) і, калі пажадана, невялікага аўтабіяграфічнага і асабістага змесціва. Старонкі ў прасторах імёнаў размоў к/у-а з к/у-ам уважаюцца за старонкі к/у-аў.
- З гэтага вызначэння мы можам зрабіць высновы, што дзякуючы гэтым старонкам зарэгістраваныя карыстальнікі могуць мець нейкія зносіны з іншымі карыстальнікамі і не абавязаны рабіць нейкія дадаванні ў Вікіпедыі.
- У такім выпадку мы можам трактаваць такога user’а, які не робіць унёску, а толькі чытае артыкулы і размаўляе з кімсьці ў сэнсе 3. слова «удзел» : ТлСБЛМ, то бок «той, хто „прымае прысутнасць, наяўнасць“ → прысутнічае ў чым-небудзь». Мне падаецца, што ў такой трактоўцы мы выкідваем тое, што для многіх людзей Вікіпедыя — гэта толькі інструмент, які яны выкарыстоўваюць. Мы адмаўляем сервіснасць Вікіпедыі і прымаем толькі тых людзей, якія робяць свой унёсак у праект. Або ты ўдзельнічаеш у праекце, або не атрымоўваеш аніякіх старонак з функцыяналам вышэй.
- Таксама ёсць аргумент таго, што тэрмін стары і выкарыстоўваецца ў Вікіпедыі 15 гадоў. Я вельмі паважаю супольнасць беларускіх вікіпедыстаў і вельмі цаню іх унёсак у развіццё беларускага моўнага асяроддзя, але лічу, што такі тэзіс — лагічная пастка. Таксама, пры ўсёй маёй шчырай павазе і разуменні абставінаў, заўважу, што беларуская Вікіпедыя мае мноства неадназначнасцяў і яўных памылак у перакладзе інтэрфейсу, якія, на жаль, супольнасць усё яшчэ не змагла па розных прычын выправіць, але тое, што многім памылкам 15 гадоў ніяк іх не апраўдвае.
Падсумоўваючы вышэйсказанае:
Лічу слова «удзельнік» — стары тэрмін, які з’явіўся пад уплывам рускай Вікіпедыі, які зроблены не згодна правілам прафесійнага тэхнічнага перакладу, не адлюстроўвае поўны сэнс тэрміну ў галоўным раздзеле Вікіпедыі і які адмаўляе сервіснасць Вікіпедыі і тое, што не ўсе людзі могуць тут прысутнічаць толькі для таго, каб штосьці атрымліваць, а не толькі дадаваць.
Калі хтосьці з удзельнікаў не пагаджаецца замяніць у дадзеным выпадку тэрмін «удзельнік» на «карыстальнік», то я хацеў бы папрасіць разглядзець яшчэ і перайменаванне ВП:СЎ на ВП:СУ (гл. любыя акадэмічныя правілы напісання абрэвіятур у беларускай мове).--Plaga med (размовы) 00:06, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
- Супраць. Англійскі раздзел не з’яўляецца «галоўным», каб лічыць яго несумненным арыгіналам, з якога трэба даслоўна перакладаць. А Беларуская вікіпедыя — поўнасцю самастойны раздзел, які можа абіраць сам свае тэрміны, а не зыходзячы з прынцыпаў прафесійнага перакладу з будзь-якой іншай мовы. Для таго ж, каб карыстацца Вікіпедыяй, няма неабходнасці рэгістравацца і заводзіць старонку — чытаць можна і ананімна. А вось рэгістрацыя і стварэнне старонкі ўжо дакладна кажа, что чалавек хоча паўдзельнічаць у праекце (няма розніцы, рэдагаваць артыкулы ці проста абмяркоўваць іх). Далей, варта разумець, што перайменаваць тут трэба прастору назваў (гл. Вікіпедыя:Прастора назваў) — гэта робіцца не на ўзроўні вікіпедыі, а ў MediaWiki, і такое змяненне будзе патрабаваць шматлікія пераносы старонак і ўдакладненні спасылак, у тым ліку ў іншых праектах — і ўсё гэта, шчыра кажучы, незразумела дзеля чаго, бо «карыстальнік» і «ўдзельнік» у гэтым выпадку, у цэлым, сінонімы.--Artsiom91 (размовы) 09:28, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
- А што наконт ВП:СЎ і ВП:СУ? Бачу, што ёсць абедзьве старонкі, але ці можна неяк зрабіць гэтыя скарачэнні больш празрыстымі (не зусім зразумела, чаму мы адрозніваем гэтыя дзве старонкі нескладовасцю ў) і адпаведнымі арфаграфіі? Plaga med (размовы) 12:23, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
- Можна было б і змяніць, але зараз ВП:СУ перасылае на іншую старонку. Думаю можна ВП:СЎ проста выдаліць, бо ўжо ёсць скарот ВП:АС (асабістая старонка).--Artsiom91 (размовы) 12:26, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
- Не пераймяноўваць --Rymchonak (размовы) 09:31, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
- Супраць. Асноўнае пытанне — навошта? Што да лепшага зменіць у праекце? Не бачу аб’ектыўнай карысці. Ёсць яшчэ шэраг пытаннечак, але яны другасныя. --Максім Л. (размовы) 13:02, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
- Супраць Я, напрыклад, рэдка карыстаюся, а ў рэдагаванні ўдзельнічаю. --VladimirZhV (размовы) 16:44, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
- Бачу аргумент, што вытрымкі ад такога перайменавання несуадносны з рэзультатам ад перайменавання і з тым, што часцей за ўсё пад словам «удзельнік» мы маем на ўвазе любога зарэгістраванага карыстальніка.
- Прапаную кансэнсус:
- — Пакінуць крытычныя элементы Вікіпедыі без рэдактуры дадзенага тэрміна.
- — Пагадзіцца на тым, што дапушчальна ўжыванне тэрміна «карыстальнік» як гіпероніма для ўсіх людзей у інтэрнэце, якія хоць адзін раз неяк сутыкаюцца з праектам (і не абавязкова рэгіструюцца). Гэта значыць, што слова «карыстальнік» можна будзе ўжываць пры перакладзе інтэрфэйсаў.
- — У выпадку, калі гаворка ідзе пра зарэгістраваных карыстальнікаў, якія меркавана робяць або будуць рабіць нейкі, нават нязначны або шкодны, унёсак у праект, даваць перавагу тэрміну «удзельнік».
- — Прыбраць скарот ВП:СЎ. Plaga med (размовы) 18:03, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Не ведаю ці крытычна гэта, але Plaga med на translatewiki.net пераймяноўвае «удзельніка» на «карыстальніка», а таксама «правіць» на «рэдагаваць». Чаму ён так вырашыў для мяне загадка, можа, тут ён патлумачыць. На «карыстальніка» то пэўна няма кансэнсусу, а «рэдагаваць» нават не абмяркоўвалі. --Максім Л. (размовы) 20:13, 12 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
- Глядзіце Вікіпедыя:Тэрміналогія. Прапаную там некаторыя моманты перакладу абмяркоўваць таксама.
- Намагаюся слова «удзельнік» у тым сэнсе, што апісаны перад вашым паведамленнем, захоўваць і даваць яму перавагу. «Карыстальнік» — у больш тэхнічных момантах, агульна прынятых, пару разоў выкарыстаў (напрыклад у радку, дзе меўся на ўвазе знешні сэрвіс, які, як я разумею, не абавязкова звязаны з WikiMedia, таму выкарыстаў там агульны тэрмін), але я адкрыты да прапановаў.
- Наконт рэдагаваць-праўка — апісаў таксама ў тэрміналогіі.
- Калі я магу патэнцыйна штосьці «паламаць» у Вікіпедыі — паведамьце мне. Plaga med (размовы) 20:37, 12 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Няма згоды на перайменаванне. Між тым, перасылка-скарот ВП:СЎ выдалена праз арфаграфічную ў ён памылку -- капіталізаваную "Ў". --Максім Л. (размовы) 11:15, 31 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул не перайменаваны. DobryBrat (размовы) 23:18, 3 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 10:59, 28 верасня 2022 (+03)[адказаць]
Прапаную перайменаваць артыкул у Астана. Сталіцу перайменавалі назад. 178.88.178.168 18:26, 17 верасня 2022 (+03)[адказаць]
Зроблена
Вынік
Перайменавана ўсё, апроч Пятра I, бо для яго аб'ектыўна трэба развязанне неадназначнасці. --Максім Л. (размовы) 12:52, 12 верасня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Напісанне праз "э" паводле БЭ, таму яго раблю асноўным. З варыянта праз "а" -- перасылкі. --Максім Л. (размовы) 10:10, 16 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул не перайменаваны, бо на цяперашні момант распавядае менавіта пра акупацыю (і таму няма пра прамысловасць, культуру і іншае), згодна з тым як гэта апісваецца ўкраінскімі крыніцамі. Жадаючыя могуць стварыць асобны артыкул Гісторыя Украінскай ССР, дзе распісаць усе пажаданыя тэмы, а таксама выставіць артыкул Савецкая акупацыя Украіны да выдалення з-за парушэння нейтральнасці.--Artsiom91 (размовы) 23:36, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Сапраўды, аўтарытэтныя крыніцы не ведаюць варыянта «Урадаўнічы», ужываюць пераважна «Урадавы». Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 23:25, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Зыходзячы з цяперашняга зместу шаблона, дзе большую частку займаюць не ваенныя, а эканамічныя і культурныя моманты, перанесены пад назву Шаблон:Расійска-ўкраінскі канфлікт, у тым ліку для прадухілення блытаніны з ваенным канфліктам пасля 24 лютага 202 года. Артыкул Расійска-ўкраінская вайна пры гэтым застаўся, бо ён распавядае пра ваенныя дзеянні. Улічваючы зменлівасць сітуацыі, назвы і змест шаблонаў могуць быць змененыя ўдзельнікамі ў далейшым на свой густ.--Artsiom91 (размовы) 23:21, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Старонка Леў Сапега дакладна не павінна быць неадназначнасцю, бо відавочнае асноўнае значэнне — вялікалітоўскі канцлер (гэтак жа як Міхаіл Гарбачоў перасылае да генеральнага сакратара, а старонка неадназначнасцей мае назву Міхаіл Гарбачоў (значэнні)). Наконт ужывання імя па бацьку для асноўнай назвы, для вялікалітоўскіх дзеячаў няма нейкай агульнай практыкі. Звычайна яны ўжываюцца для праваслаўных дзеячаў і для вырашэння неадназначнасці. Улічваючы, што Леў Сапега быў і каталіком і пратэстантам, а таксама няма неабходнасці ў дадатках для вырашэння неадназначнасці, то, улічваючы меркаванне супольнасці, артыкул перанесены пад назву Леў Сапега.--Artsiom91 (размовы) 22:52, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Масавыя групы іншаземцаў у Беларусі з лістапада 2021 года звязаны не з Літвой, а з тэмай Міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам (2021), пераважна з Польшчай. Таму апеляцыі на гэты конт для перайменнавання артыкула не могуць быць прыняты ва ўвагу. У Літве справа ж тычыцца не толькі памежжа, бо першапачаткова іншаземцаў (пакуль іх было не так шмат) прапускалі, яны дабіраліся да Вільнюса і іншых гарадоў, а пазней сталі збірацца ў лагерах дял бежанцаў на літоўскай тэрыторыі, пра што сказана ў артыкуле. Такім чынам, пад крызісам тут маецца на ўвазе не толькі і не столькі сітуацыя на мяжы ці ў адносінах паміж краінамі, сколькі ўнутранай сітуацыя ў Літве. Назва ж «беларуска-літоўскі» будзе складаць уражанне прыблізна аднолькавага ўдзелу краін у крызісе, што не адпавядае праўдзе. Таму арыткул пакінуты пад старой назвай, толькі створана перасылка.--Artsiom91 (размовы) 22:42, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 20:36, 17 студзеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Супраць нікога, артыкул перанесены.--Artsiom91 (размовы) 09:04, 17 студзеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Супраць нікога, катэгорыі перанесены.--Artsiom91 (размовы) 09:02, 17 студзеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Супраць нікога, перанесена. Жадаючыя могуць перанесці іншыя катэгорыі і артыкулы, дзе сустракаецца назва "сысуны".--Artsiom91 (размовы) 22:54, 16 студзеня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Супраць нікога, перанесена. DobryBrat (размовы) 13:07, 14 студзеня 2022 (+03)[адказаць]