Вікіпедыя:WPCleaner/Аналіз старонкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

WPCleaner — 2.05 (26 жніўня 2022 (19 месяцаў таму) (2022-08-26)) [±]

WPCleaner

Агульная інфармацыя

Абмеркаванні

Абмяркаваць праграму

Арфаграфія

Правілы выпраўлення арфаграфіі

FAQ

Часта задаваныя пытанні

Усталяванне

Дапамога ва ўсталяванні

Паведаміць пра памылку або запытаць паляпшэння Канфігурацыя (дапамога, шаблон) · Раздзелы · Мовы · Карыстальнікі · Выявы


Поўны аналіз
Поўны аналіз

Акно Аналіз (Analysis) выкарыстоўваецца для выпраўлення ўсіх спасылак на старонкі неадназначнасцяў у адкрытым артыкуле. Адкрыць гэта акно можна па націсканні на кнопку Поўны аналіз (Full analysis) на галоўным акне. Гэта акно паказана справа.


Гэта акно ўтрымлівае наступныя часткі:

  • Зверху акна:
    • Назва старонкі, якую вы выпраўляеце, напр en:User:NicoV/Antalla.
    • Меню Інструменты (Tools) выкарыстоўваецца для выпраўлення спасылак з перанакіраваннем і прагляду старонкі з кодам шаблонаў.
    • Меню Параметры (Options) выкарыстоўваецца для выбару тыпу старонак, які будзе паказвацца ў спісе і які тып будзе дадавацца да лічыльніка.
    • Меню Сартаванне (Sort) выкарыстоўваецца для выбару таго, як спіс спасылак сартуецца. Парадкі сартавання можна канфігураваць так, як вам патрэбна. (Гл. Параметры сартавання).
    • Поле Закрыць пасля адпраўлення (Close after sending) вызначае тое, ці будзе акно аўтаматычна закрытае пасля адпраўкі старонкі на Вікіпедыю.
    • Поле Дадаць нататку на старонцы размоў вызначае тое, ці хочаце вы апублікаваць каментарый на стронцы размоў артыкула пался адпраўкі старонкі на Вікіпедыю.
    • Поле Абнавіць папярэджанне аб неадназначнасці на старонцы размоў (Update disambiguation warning on talk page)[1] дазваляе вам пры жаданні абнаўляць папярэджанне аб зняцці шматзначнасці на старонцы размоў, калі яно ўжо там.
    • Поле Стварыць папярэджанне аб неадназначнасці на старонцы размоў (Create disambiguation warning on talk page)[1] дазваляе вам пры жаданні дадаць папярэджанне аб зняцці шматзначнасці на старонку размоў, калі тут усё яшчэ прысутнічаюць спасылкі на старонкі неадназначнасці.
    • Поле Аўтаматычны каментарый (Automatic comment) дазваляе вам пры жаданні выкарыстоўваць прадвызначаны каментарый пры абнаўленні старонкі ў Вікіпедыі.


  • У правым баку акна знаходзіцца тэкст бягучай старонкі і набор кнопак:
    • Вы можаце націснуць ПКМ ў тэксце на ўнутраную спасылку [[...]], шаблон {{...}} або знешнюю спасылку [http://...] каб паказаць кантэкстнае меню, у якім ёсць карысныя функцыі.
    • Кнопкі Першае з’яўленне (First occurrence), Папярэдняе з’яўленне (Previous occurrence), Наступнае з’яўленне (Next occurrence) і Апошняе з’яўленне (Last occurrence) знаходзяць іншыя з’яўленні вызначаных вамі спасылак у спісе.
    • Кнопкі Адрабіць (Undo) і Узнавіць (Redo) адрабляюць і ўзнаўляюць зробленыя вамі змены.
    • Кнопка Змест (Table of Contents) дазваляе праглядаць і рэдагаваць акно секцыю са зместам артыкула.
    • Кнопка Праверыць арфаграфію (Check spelling)[1] актывуе некаторыя праверкі арфаграфіі і тыпаграфіі.
    • Кнопкі Дадаць катэгорыю (Add category)[1] дазваляюць дадаваць катэгорыі для старонак перанакіравання.
    • Кнопка Спраўдзіць (Validate) спраўджвае вашы змены. Яна абнаўляе пералік знойдзеных спасылак на старонкі неадназначнасцяў у левым спісе, абнаўляе галоўны экран і запамінае новы тэкст (для Адрабіць/Узнавіць).
    • Кнопка Адправіць (Send) абнаўляе старонку ў Вікіпедыі. Яна недаступна, пакуль на старонцы не будуць зроблены нейкія змены.
    • Кнопка Выдаліць (Delete) выдаляе старонку на Вікіпедыі.[2]
    • Кнопка Абнавіць папярэджанне аб неадназначнасці (Update disambiguation warning)[1] абнаўляе папярэджанне аб неадназначнасці на старонцы размоў.
    • Кнопка Перазагрузіць (Reload) перазагружае старонку з Вікіпедыі (вашы бягучыя змены будуць страчаны).
    • Кнопка Знешні праглядальнік (External Viewer)[3] адкрывае бягучую старонку ў вашым вэб-браўзеры.
    • Кнопка Гісторыя (History)[3] адкрывае гісторыю бягучай старонкі ў вашым вэб-браўзеры.
    • Кнопка Дадаць у спіс назірання (Add to Watch list) дадае старонку ў ваш лакальны спіс назірання WPCleaner.
    • Кнопка Неадназначнасць (Disambiguation) адкрывае новае акно аналізу старонкі, як старонкі неадназначнасці.
    • Кнопка (??) ⇒ (be) дапамагае перакласці артыкул, з іншай мовы, перакладаючы ўнутраныя спасылкі, шаблоны і катэгорыі.
    • Таксама паказваецца час апошняй змены старонкі (аранжавым або чырвоным, калі змены былі нядаўна).
    • Калі старонка абаронена, паказваецца ўзровень абароны.


  • На левай частцы акна знаходзіцца спіс спасылак, знойдзеных на старонцы:
    • У вышэйшым прыкладзе вы можаце пабачыць старонку en:Antalla якая ўтрымлівае спасылкі на 2 старонкі неадназначнасцяў (Algheden і Barentu), разам з колькасцю з’яўленняў (у гэтым выпадку, кожнай старонкі). Вы можаце націснуць ПКМ на любым аб’екце са спіса, каб паказаць кантэкстнае меню з карыснымі функцыямі.
    • Нас спісам знаходзяцца кнопка Поўны аналіз (Full analysis), якая дазваляе прааналізаавць абраную старонку(і) са спіса, кнопка Неадназначнасць (Disambiguation) якая дазваляе прааналізаваць абраную старонку(і), як старонку(і) неадназначнасці, і кнопка Дадаць у спіс назірання (Add to watch list), якая дазваляе дадаваць абраную старонку(і) у ваш лакальны спіс назірання.
    • Ніжэй — спіс спасылак, тут знаходзіцца спіс памылак, выкрытых праектам Check Wikipedia[1].

Падчас выбару старонкі (або некалькіх) у спісе злева, адпаведныя спасылкі будуць вылучацца ўнутры тэксту (тлустым шрыфтом і адным з колераў: чырвоным, аранжавым або сінім), а акно з перадпаказам будзе ссунута (калі патрэбна), каб паказаць першую знойдзеную спасылку. Абыходжанне з асобнымі выпадкамі апісана ніжэй.

Праца з чырвонымі спасылкамі[правіць зыходнік]

Выбар старонкі ў спісе злева вылучыць некаторыя адпаведныя спасылкі тлустым і чырвоным шрыфтом. Гэта патрэбна калі WPCleaner думае, што спасылкі трэба выправіць. Націсканне правай кнопкай мышы адкрые кантэкстнае меню, што дазволіць вам рабіць напаўаўтаматычныя праўкі.


Даступныя параметры ў гэтым меню:

  • Спасылка на (Link to): Перамясціць спасылку на іншую старонку, але захаваць паказаны тэкст. Спасылкі на старонкі вікіслоўніка[1] таксама даступны, калі патрэбна.
  • Замяніць на (Replace with): Перамясціць спасылку на іншую старонку і змяніць паказаны тэкст.
  • Дадаць у абраныя неадназначнасці (Add to preferred disambiguations): Дадаць спасылку ў спіс абраных спасылак, якія вырапраўляць гэтую неадназначнасць. Абраныя спасылкі паказваюцца спачатку ў параметрах Спасылка на (Link to) і Замяніць на (Replace with).
  • Памяняць парадак... (Reverse to ...): Памяняць спасылку і тэкст месцамі ([[xx|yy]] стане [[yy|xx]]).
  • Выдаліць спасылку (Remove link): Выдаліць спасылку на старонку неадназначнасці, захоўваючы паказаны тэкст.
  • Пазначыць як нармальную спасылку (Mark as normal link)[1]: Пазначыць спасылку як правільную.
  • Патрэбна дапамога (Mark as needing help)[1]: Запытаць дапамогі ў выпраўленні спасылкі і, перадвызначана, пакінуць каментарый на старонцы размоў.
  • Бягучы раздзел (Current chapter): Адлюстроўвае бягучы раздзел.
  • Аналізаваь (Analyze): Аналізаваць старонку выбранай спасылкі. Гэта дазваляе вывучаць змесціва старонкі перад выпраўленнем спасылкі.
  • Знешні праглядальнік (External Viewer)[3]: Паказаць старонку абранай спасылкі ў вашым вэб-браўзеры.
  • Гісторыя (History)[3]: Паказаць гісторыю выбранай спасылкі ў вашым вэб-браўзеры.
  • Аналіз неадназначнасці (Disambiguation analysis): Аналіз старонкі выбранай спасылкі як старонкі неадназначнасцяў.
  • Перазагрузіць спасылкі (Reload links): Перазагрузіць спіс спасылак.

У прыкладзе са старонкай en:Antalla, выпраўленне можа здзяйсняцца наступным чынам:

  • Адразу пасля адлюстравання старонкі, Algheden і Barentu аўтаматычна абіраюцца ў левым спісе, а таксама з’яўляецца вылучэнне тэксту.
  • Правым націсканнем на спасылку [[Barentu]], паказваецца кантэкстнае меню. Вылучэннем Спасылка на (Link to), мы можам пабачыць даступныя старонкі, на якія можна спаслацца. У дадзеным выпадку, en:Barentu, Eritrea, і гэта патрэбная нам старонкі. Вы можаце выправіць спасылку, выбраўшы Спасылка наBarentu, Eritrea у меню.
  • Націсніце на Праверыць (Validate), каб праверыць праўку. Колькасць знойдзеных спасылак абнаўляецца ў левым спісе. Спасылка на Algheden застаецца вылучанай у тэксце.
  • Правым націсканнем на спасылку [[Algheden]], паказваецца кантэкстнае меню. Выпраўленне не такое відавочнае ў гэтым выпадку; мы не ведаем, якая спасылка правільная. Папрасіце дапамогі, выбраўшы Патрэбна дапамога (Mark as needing help).
  • Націсніце на Праверыць, каб пераканацца, што ўсе спасылкі былі выпраўлены.
  • Націсніце на Адправіць (Send), каб абнавіць старонку на Вікіпедыі.
  • Вось і ўсё; старонка en:Antalla амаль выпаўлена! :-)

Праца з аранжавымі спасылкамі[правіць зыходнік]

Выбраўшы старонку ў левым спісе, некаторыя адпаведныя спасылкі вылучаюцца тлустым аранжавым тэкстам. Так здараецца, калі спасылка або вядзе на паламаную старонку перасылкі, або старонку, дзе стаіць запыт на дапамогу. Паламаныя спасылкі адзначаюцца закрэсленым тэкстам. Перасылкі могуць абыходзіцца або праз правае націсканне па спасылцы ў тэксце старонкі і выбары параметра, або націсканнем на меню Інструменты (Tools) у левым верхнім куце акна, і выбары канкрэтнай старонкі. Спасылкі, для якіх запытана дапамога можна апрацаваць як чырвоныя спасылкі.

Заўважце, што існуе шмат выпадкаў, калі спасылкі на старонкі перасылак або чырвоныя спасылкі не трэба «выпраўляць».

Інструкцыі можна знайсці ў адмысловых раздзелах у ВП:Перасылкі або WP:RED.

Праца з блакітнымі спасылкамі[правіць зыходнік]

Выбраўшы старонку ў левым спісе, некаторыя адпаведныя спасылкі вылучаюцца тлустым блакітным тэкстам. Гэта азначае, што WPCleaner лічыць гэту спасылку нармальнай або з прычыны таго, што яна была раней адзначана як правільная спасылка на старонку неадназначнасцяў, або гэта проста нармальная спасылка.

Асаблівыя сітуацыі[правіць зыходнік]

У некаторых сітуацыях WPCleaner не знаходзіць спасылкі на старонкі неадназначнасцяў у тэксце старонкі. Прычынаў гэтаму можа быць некалькі:

  • Спасылка знаходзіцца ўнутры шаблона на старонцы. У такой сітуацыі, трэба выправіць шаблон, каб прыбраць спасылку на старонку неадназначнасцяў са старонкі.
  • Спецыяльная сітуацыя. Калі вы ўпэўнены, што такая сітуацыя здараецца даволі часта, вы можаце арыгінальнаму паведаміць распрацоўшчыку, каб ён мог з ёй разабрацца і выправіць.

Некаторыя функцыі дапамагаюць у наступных сітуацыях:

  • Пошук слоў у тэксце: як з выкарыстаннем спалучэння Ctrl+F у тэксце старонкі, так і націсканнем правай кнопкай мышы па левым спісе (Параметр Знайсці тэкст (Find text) у кантэкстным меню).
  • Аналізаванне шаблонаў, якія выкарыстоўваюцца на старонцы: націсканнем ПКМ па левым спісе (Параметр Аналізаваць шаблоны (Analyze templates) у кантэкстным меню). Гэта функцыя адлюстроўвае асобнае акно з пералікам усіх шаблонаў на старонцы, якія маюць спасылку на абраную старонку неадназначнасцяў. Двайным націсканнем на імені шаблона, вы перайдзеце да выпраўлення спасылак у мадэді.
  1. а б в г д е ё ж з Гэта функцыя можа быць недаступна ў кожнай Вікіпедыі. Такія функцыі можна дадаць праз канфігураванне WPCleaner на кожнай з пажаданых Вікіпедый
  2. Гэта кнопка даступна толькі карыстальнікам, якія маюць права выдаляць старонкі
  3. а б в г Для выкарыстання гэтай функцыі вам патрэбна Java версіі 6 або вышэй.