Вікіпедыя:Перасылкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:П

Перасылкі ў Вікіпедыі ствараюцца, калі ў аднаго прадмета ёсць некалькі альтэрнатыў назвы, ці нейкая тэма цалкам апісваецца ў складзе больш агульнага артыкулу.

Пры ўваходзе на старонку-перасылку адбываецца аўтаматычны пераход на пазначаную ў перасылцы старонку, пры гэтым пад загалоўкам старонкі пішацца Пасля перасылкі з....

Прыклады перасылак: ЗША, Сталін.

Стварэнне[правіць зыходнік]

Каб пераслаць старонку А на іншую старонку Б, напішыце ў самым пачатку старонкі А:
# REDIRECT [[Назва старонкі Б]]

Для хуткай устаўкі можна скарыстацца спасылкай «#REDIRECT [[]]» пад акном правак.

Таксама перасылкі аўтаматычна ствараюцца пры пераносе старонак.

Перасылкі на раздзел[правіць зыходнік]

Можна зрабіць перасылку на раздзел старонкі, напрыклад
#REDIRECT [[Горад Санкт-Пецярбург#Гісторыя]]

Патэнцыяльная праблема такіх перасылак - калі іншы ўдзельнік пазней зменіць загаловак раздзела, то перасылка па-ранейшаму будзе пераходзіць на старонку, але ўжо не будзе пераходзіць на патрэбны радзел. Каб пазбегнуць гэтага, вы можаце выкарыстаць шаблон {{anchor}} альбо дадаць каментарый побач з загалоўкам, напрыклад:
== Гісторыя ==<!-- Загаловак выкарыстоўваецца для перасылкі [[Гісторыя Пецярбурга]]-->

Непажаданыя перасылкі[правіць зыходнік]

Падвоеная перасылка ўзнікае, калі мэтавая старонка сама з'яўляецца перасылкай. Звычайна яны атрымліваюцца пры пераносе, бо старая назва старонкі сама становіцца перасылкай. Падвоеныя перасылкі не працуюць, і іх варта выпраўляць, каб яны заўсёды вялі на артыкулы. У нашым раздзеле большую частку працы па іх выпраўленні бяруць на сябе боты.

Перасылкі не працуюць у прасторы катэгорый, для пераносу катэгорыі гл. апісанне шаблону {{Перанесці катэгорыю}}.

Як правіла, недапушчальныя або непажаданыя перасылкі паміж рознымі прасторамі імёнаў.

Не варта ствараць перасылкі ад больш агульнага паняцця да больш вузкага. Напрыклад, не варта рабіць перасылку з назвы сямейства жывёл на артыкул пра адзін з відаў гэтай жывёлы, нават калі ў артыкуле пра сямейства няма карыснай інфармацыі. Прыкладам можа быць памылка пры перасылках пчаламеданосная пчала. У такіх выпадках больш дарэчная адсутнасць артыкула, чым перасылка, здольная збіць чытача з толку.

У любым выпадку, паняцце, з назвы якога ажыццяўляецца перасылка, павінна быць згадана і патлумачана ў артыкуле, на які гэтая перасылка адсылае.

Карыснасць перасылак[правіць зыходнік]

У Беларускай Вікіпедыі пакуль не распрацаваныя рэкамендацыі пра неабходнасць ці карыснасць тых ці іншых відаў перасылак.

Перасылкі ігнаруюцца ўнутраным паўнатэкставым пошукам, таму ў некаторых выпадках замест стварэння перасылак варта проста дадаць паняцце у тэкст артыкула.

Перасылкі існуюць толькі для прамога пераходу на старонку або падраздзел старонкі як па спасылцы з іншага артыкулу, так і пры націсканні кнопкі «Артыкул» з поля пошуку.

Паколькі пры наборы тэксту ў поле пошуку выскоквае падказка з падыходнымі назвамі (уключаючы перасылкі), верагодна, варта пазбягаць стварэння лішніх перасылак, занадта падобных на назву артыкула, напрыклад «Каскадныя табліцы стыляў (CSS)» → «Каскадныя табліцы стыляў».

Магчыма, дапушчальныя перасылкі з «роднай мовы» па аналогіі з правіламі наймення Англійскай Вікіпедыі.

Выкарыстанне ў артыкулах[правіць зыходнік]

У адрозненне ад спасылак на старонкі значэнняў, не варта проста так выпраўляць у тэкстах артыкулаў спасылкі на перасылкі:

  • Для сервераў праекта амаль няма розніцы, пераходзіць чытач па перасылцы або адразу па прамой спасылцы;
  • Лішнія змяненні - гэта, у любым выпадку, нагрузка на парадак вышэй;
  • Часам старонка-перасылка можа перасылаць да блізкага, але ўсёж асобнага паняцця, для якога пакуль не напісаны артыкул, але, магчыма, будзе напісаны ў будучыні;
  • Практычна ніколі не варта выпраўляць [[паняцце]]</ nowiki> </tt> на <tt> <nowiki> [[артыкул|пянятак]] - такое змяненне не прыносіць карысці і толькі ўскладняе чытанне вікі-тэксту.

Спасылкі-перасылкі можна замяняцца на прамыя спасылкі ў тым выпадку, калі вы ўсё роўна рэдагуеце артыкул, асабліва калі гэта робіць усплываючую (калі наведвальнік наводзіць на спасылку мыш) падказку зразумелай.

Спасылкі-перасылкі неабходна замяняць на прамыя ў аглядных навігацыйных шаблонах: прамая спасылка на старонку, на якой змешчаны шаблон, ператвараецца для палягчэння навігацыі ў цёмны тэкст, чаго не адбываецца са спасылкай-перасылкай.

Заўвагі[правіць зыходнік]

Як правіла, пасля радка #REDIRECT [[старонка]] не павінна быць ніякага тэксту, бо ён усё роўна не будзе паказаны.

Тэарэтычна перасылкі можна катэгарызаваць (гл., напрыклад: en:Category:Redirects), аднак у беларускім раздзеле Вікіпедыі гэтая практыка, як правіла, не ўжываецца.

Для таго, каб рэдагаваць старонку-перасылку, трэба перайсці па перасылцы і затым скарыстацца «зваротнай» спасылкай пад загалоўкам «Пасля перасылкі з старонка-перасылка », альбо адразу дадаць ?Redirect=no да адрасу старонкі-перасылкі.

Пры стварэнні новай перасылкі звычайна не варта даваць апісанняў змяненні, бо дастаткова зразумелым з'яўляецца аўтаматычнае апісанне.

Перасылак з адной старонкі на некалькі не бывае, для гэтага робяць старонку значэнняў.

З 2008 г. MediaWiki дадае да спасылак на перасылкі спецыяльны клас mw-redirect. Пры жаданні можна аўтаматычна вылучыць сабе ўсе спасылкі на перасылкі з дапамогай персанальнага CSS-афармлення.

Гл. таксама[правіць зыходнік]

Адмысловыя старонкі: