Віла Містэрый
| ||
Фрэскі вілы Містэрый. каля II-I ст. да н. э. | ||
Пампеі | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віла Містэрый (італ.: Villa dei Misteri) — адна з пампейскіх віл (за гарадскімі варотамі), найбольш захаваных пры вывяржэнні Везувія ў 79 г. Заснавана ў II стагоддзі да н.э., пасля чаго некалькі разоў пашыралася, у прыватнасці ў 60 годзе да н.э. Галоўны ўваход быў звернуты да дарогі, якая вядзе ад Геркуланскіх варот. У наш час ён раскрыты не цалкам, таму ўваход на вілу ажыццяўляецца з боку мора. Уздоўж дарогі знаходзіліся сельскагаспадарчыя памяшканні, у тым ліку пакой з прэсам для вінаграда.
Уваход, настолькі шырокі, што па ім мог праехаць воз, вёў у перыстыль. На паўднёвы ўсход ад яго размяшчаўся двор з ларарыям і тэтрастыльны атрыум, з якога можна было патрапіць у лазні. З паўднёва-заходняга боку з перыстылем злучаўся тасканскі атрыум, з яго, а таксама часткова з перыстыля, дзверы вялі ў шматлікія пакоі, упрыгожаныя фрэскамі ў другім і трэцім стылях. Віла адкрывалася да мора тэрасай-ратондай з двума порцікамі па баках. На плоскім даху аркады, якая атачала з трох бакоў вілу былі выяўлены рэшткі Вісячага саду.
У таблінуме, які злучае тасканскі атрыум з ратондай, захаваліся фрэскі на егіпецкія матывы. Названа віла па фрэскам у адной з пакояў на поўдзень ад атрыума, якія атрымалі шырокую вядомасць і дзе адлюстроўваецца, па найбольш распаўсюджанай версіі, пасвячэнне ў дыянісійскія містэрыі, а па іншай — абрад шлюбу.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Віла Містэрый на Вікісховішчы |
- Claudia Converto. Campania, civilisation and art. — Milan: Kina Italia.
- Краснова О. Б. Энциклопедия искусства Древнего мира. — Москва, 2002. — С. 265. — 351 с. — ISBN 5948490629.