Віленскі манетны двор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

ВІ́ЛЕНСКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР — асноўны цэнтр манетнай прамысловасці ВКЛ. Існаваў з канца 15 ст. да 30 снежня 1667. Да вытворчасці Віленскага манетнага двара адносяць і сярэбраныя дэнарыі Вітаўта (1392—1430). Пры Аляксандру Ягелончыку выпускаў сярэбраныя манеты наміналам ад дэнара да гроша, пры Жыгімонце Старым — паўгрошы і грошы, пры Жыгімонце Аўгусце быў агульнадзяржаўным манетным дворам Рэчы Паспалітай, бырабляў наміналы ад дэнара да партугала (залатая манета), пры Стэфане Баторыі выпускаў наміналы ад дэнарыя да дуката, пры Жыгімонце Вазе — ад соліда да партугала, пры Уладзіславе IV — партугалы, пры Яне ІІ Казіміры — ад соліда да дуката. Да Люблінскай уніі 1569 манеты выпускаліся з выявай Пагоні на асобнай стапе. У час праўлення С. Баторыя з уніфікацыяй грашовай вытворчасці Рэчы Паспалітай на манеце адціскаліся гербы ВКЛ і Каралеўства Польскага, а пры Яне ІІ Казіміры аднавілі Пагоню. Манеты Віленскага двара вылучаюцца па гербах падскарбіяў вялікіх літоўскіх або па знаках арандатараў двара.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gumowski M. Mennica Wilenska w XVI i XVII wieku. Warszawa, 1921.