Жыгімонт I Стары

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Жыгімонт Стары)
Перайсці да: рух, знайсці
Жыгімонт I Стары
Kulmbach Sigismund I the Old.jpg
 
Нараджэнне: 23 снежня 1466[1]
Kozienice[d], Gmina Kozienice, Kozienice County[d], Мазавецкае ваяводства, Польшча
Смерць: 22 сакавіка 1548[1] (81 год)
Кракаў, Малапольскае ваяводства, Польшча
Пахаванне: Сабор Святых Станіслава і Вацлава
Дынастыя: Дынастыя Ягелонаў
Бацька: Казімір IV Ягелончык
Маці: Елізавета Габсбург
Жонка: Barbara Zápolya[d] і Бона Сфорца
Дзеці: Hedwig Jagiellon, Electress of Brandenburg[d], Ізабела Ягелонка, Жыгімонт II Аўгуст, Sophia Jagiellon, Duchess of Brunswick-Lüneburg[d], Ганна Ягелонка, Кацярына Ягелонка[d], Anna Jagiellon[d], Ян з княжатаў літоўскіх, Katharina, Countess of Montfort[d], Regina Szafraniec[d] і Wojciech Olbracht[d]
 
Аўтограф: Autograph-ZygmuntStary.png
Жыгімонт Стары. Малюнак Яна Матэйкі

Жыгімонт «Стары» (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (15061548). Пяты сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы.

Нарадзіўся ў Казяніцы Радамскага павета Каралеўства Польскага. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II, Глогаўскае і Апольскае княствы ў Сілезіі. У 1504 прызначаны каралеўскім намеснікам Сілезіі, пазней і Лужыцы. Пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай 20 кастрычніка 1506 на велікакняжацкі сталец. 8 снежня 1506 негледзячы на апазіцыю сенатараў з Малой Польшчы абраны і на польскі сталец. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што яшчэ пры сваім жыцці дамогся каранавання ў пераемнікі свайго 10-гадовага сына Жыгімонта II Аўгуста.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Імкнуўся ўмацаваць дзяржаву, але ваенныя і фінансавыя рэформы, спробы вяртання каралеўскіх і вялікакняжацкіх маёнткаў захопленых магнатамі, не мелі значнага поспеху. У 1537 супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узняўся феадальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — г.зв. Курыная вайна. Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529). Для адбіцця нападаў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясцовых жыхароў — казакі. Падчас Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя розных плыняў, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1531 барацьбе за Пакуцце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбургскую палітыку заключыў у 1524 саюз з Францыяй і ў 1533 з Асманскай імперыяй. Быў вымушаны весці абарончыя войны супраць Маскоўскай дзяржавай (1507-1508, 1512-1522, 1534-1537) у выніку якіх быў страчаны Смаленск.

Падчас перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Жыгімонт Стары згадзіўся на разцэркаўленне маёмасці, ў прыватнасці зямель, (секулярызацыю) Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гагенцолернам — сваім пляменнікам. Пры Жыгімонту Старым, пасля загадкавай смерці апошніх мазавецкіх князёў, у 15261529 гг. з Польшчай было ўз'яднанае Мазавецкае княства.

Другая жонка, з 1518, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца, адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы, намагалася забяспечыць стальцы Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, у 1529 было праведзена яго намінальнае абранне другім вялікім князем літоўскім.

Мецэнат[правіць | правіць зыходнік]

Жыгімонт вядомы як мецэнат. Ён меў значную бібліятэку, запрашаў да свайго двара вядомых скульптараў, архітэктараў, жывапіцаў. Яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Record #118797158 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 75.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 311.
  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 227.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 460—461.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons