Вілор Фрыдманавіч Самерсаў
Вілор Фрыдманавіч Самерсаў | |
---|---|
Вилор Фридманович Самерсов | |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1999 (61 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ахова раслін |
Месца працы | Інстытут аховы раслін НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт УАСГНІЛ, акадэмік ААН РБ |
Альма-матар | Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут |
Узнагароды |
Вілор Фрыдманавіч Самерсаў (24 ліпеня 1937, с. Андома, Валагодская вобласць — 19 красавіка 1999) — савецкі і беларускі навуковец у галіне аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар, член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1988), акадэмік ААН РБ (1992), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. Ф. Самерсаў нарадзіўся ў сяле Андома, Валагодская вобласць, РСФСР. Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). Навуковую дзейнасць пачаў у 1960 г. з пасады малодшага навуковага супрацоўніка на Слаўгарадскай селекцыйна-доследнай станцыі ў Алтайскім краі. У 1961 г. пераехаў у Мінск і ўладкаваўся на працу на Мінскую доследную станцыю Усесаюзнага інстытута аховы раслін. З 1963 па 1966 г. вучыўся ў аспірантуры Аддзела заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР. У 1967 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю і працягваў навукова-даследчую работу ў гэтым аддзеле. У Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін працаваў з 1971 г. загадчыкам аддзела па распрацоўцы комплексных сістэм аховы раслін, з 1974 г. — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, а ў 1978 г. быў прызначаны дырэктарам інстытута. Адначасова з 1992 па 1997 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства і раслінаводства Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Памёр 19 красавіка 1999 г.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выкананы цыкл работ па распрацоўцы агратэхнічнага метаду барацьбы супраць шкоднікаў, які быў абагульнены ў адзінай у СССР манаграфіі «Влияние минеральных удобрений на насекомых» (1976; сумесна з С. Л. Гаравой). Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў Беларусі былі распрацаваны інтэгральныя паказальнікі экалагічнай бяспекі сістэм аховы раслін ад шкоднікаў, захворванняў і пустазелля. Адным з першых у СССР В. Ф. Самерсаў прапанаваў выкарыстоўваць вылічальную тэхніку па ахове раслін і на працягу 1985—1991 гг. кіраваў секцыяй «Камп’ютарызацыя аховы раслін» Аддзялення аховы раслін УАСГНІЛ. Заснавальнік новага навуковага падыходу: аграэкасістэмы разглядаюцца ім як кіруемыя сістэмы, дзе асноўнымі элементамі рэгулявання выступаюць прыродныя фактары і дзейнасць чалавека. Пад яго кіраўніцтвам была ўпершыню абгрунтавана канцэпцыя і распрацавана сістэма кіравання энтамацэнозам збожжавых злакаў, вызначаны асноўныя этапы яе рэалізацыі, распрацавана сістэма кароткатэрміновага прагназавання феналогіі збожжавых культур, прадстаўлены прынцыпы і мадэлі комплекснай ацэнкі гаспадарчай, эканамічнай і энергетычнай эфектыўнасці сістэм кіравання шкоданоснасцю фітафагаў збожжавых культур, вызначана ступень іх уплыву на вытворчасць збожжа.
Аўтар 346 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій. Падрыхтаваў 1 доктара і 9 кандыдатаў навук.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая праца вучонага адзначана ордэнам «Знак пашаны», Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, двума залатымі і адным бронзавым медалямі ВДНГ СССР, медалём «Ветэран працы», званнем «Залужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Влияние минеральных удобрений на насекомых / соавт. С. Л. Горовая; АН БССР. Отд. зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1976. — 135 с.
- Защита растений: учеб. пособие… по спец. 1501 «Агрономия» / соавт.: С. Ф. Буга и др. — Минск: Ураджай, 1983. — 240 c.
- Интегрированная система защиты зерновых культур от вредителей. — Минск: Ураджай, 1988. — 207 с.
- Что надо знать о защите полевых культур / соавт.: К. П. Паденов, О. С. Мерцалова. — М.: Агропромиздат, 1989. — 175 с. — (Шк. арендатора).
- Рекомендации по борьбе с сорными растениями в посевах сельскохозяйственных культур / соавт.: К. П. Паденов, С. В. Сорока; Белорус. НИИ защиты растений. — Минск: Асобны Дах, 1999. — 91 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Самерсов Филор Фридманович на сайце РУП «Институт защиты растений» (руск.)
- Самерсов Филор Фридманович у Біяграфічнай экнцыклапедыі РАСГН, УАСГНІЛ, РАН (руск.)
- Вілор Фрыдманавіч Самерсаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1999 годзе
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Члены-карэспандэнты УАСГНІЛ
- Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта