Вільгельм Доўгі Меч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм Доўгі Меч
італ.: Guglielmo Lungaspada
акс.: Guilhem Longa-Espia
сцяг
граф Яфы і Аскалона
1176 — 1177
Папярэднік: Агнэса дэ Куртэнэ
Пераемнік: Гі Лузіньян і Сібіла (пасля каралеўскага дамена)
 
Веравызнанне: Каталіцтва
Нараджэнне: каля 1135/1145
Смерць: чэрвень 1177 года
Аскалон
Род: Алерамічы Алерамічы
Бацька: Вільгельм V Стары
Маці: Юдзіф Аўстрыйская, дачка Леапольда III Святога, маркграфа Аўстрыйскага
Жонка: Сібіла Іерусалімская
Дзеці: Балдуін V

Вільгельм (Гульельма, Гільём) Доўгі Меч Манферацкі (італ.: Guglielmo Lungaspada di Montferrato, акс.: Guilhem Longa-Espia; каля 1135/1145чэрвень 1177) — граф дзяржавы крыжакоў Яфы і Аскалона (як пасаг ад жонкі), сын манферацкага маркграфа Вільгельма V Старога і Юдзіф Аўстрыйскай, старэйшы брат Конрада Манферацкага і Баніфацыя Манферацкага, муж Сібілы Іерусалімскай, бацька караля Іерусаліма Балдуіна V.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Меў прамы і жорсткі характар, аднак быў запальчывы і схільны да гвалту. Быў адважным байцом, і ўмелым военачальнікам, чым і заслужыў у баі мянушку Доўгі Меч. Ён быў другім прадстаўніком роду Алерамічы, які атрымаў гэту мянушку. Першым быў Гульельма II (Вільгельм II) Доўгі Меч, суправіцель у Манфераце ў 960—961.

У лістападзе 1176 года Гульельма ажаніўся з сястрой Іерусалімскага караля Балдуіна IV — Сібілай. З прычыны таго, што малады кароль апынуўся хворым на праказу, то пасля яго смерці трон Іерусалімскага каралеўства павінны былі заняць Сібіла і Вільгельм. Але ў чэрвені 1177 года Вільгельм нечакана памёр ад малярыі ў сваім графстве Аскалон. Яго шлюб доўжыўся толькі 7 месяцаў, аднак Сібіла зацяжарыла. Пасля яго смерці Сібіла нарадзіла сына — будучага караля Іерусаліма, Балдуіна V.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сергеев А. Г. Светские и духовные властители Европы за 2000 лет — М.: Логос, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]