Перайсці да зместу

Вількамір (клуб гістарычнай рэканструкцыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вількамір
Адміністрацыйны цэнтр ЦДАДіМ «Эўрыка» ў Мінску
Адрас Беларусь, Мінск вул. Чыгладзэ, 29
Тып арганізацыі грамадскае аб’яднанне[d]
Афіцыйная мова руская, беларуская
Кіраўнікі
Уладзімір Лічко
Аляксей Шыраеў
Дата заснавання 22 верасня 2008 года

«Вількамір» — клуб гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі, знаходзіцца ў Мінску.

Займаецца рэканструкцыяй матэрыяльнай і духоўнай культуры Вялікага Княства Літоўскага, а менавіта атрада князя Жыгімонта Карыбутавіча часоў Грунвальдскай бітвы, гусіцкіх войнаў і грамадзянскай вайны ў ВКЛ, то-бок перыяду 1410—1435 гадоў. У дзейнасці імкнецца спалучыць эксперыментальна-гістарычны кірунак, так званую «жывую гісторыю», і спартыўны кірунак — гістарычны сярэднявечны бой.

Сцяг і сімвал клубу — сцяг харугвы Жыгімонта Карыбутавіча, 51-й у апісанні Яна Длугаша. На думку сучасных гісторыкаў[хто?] і пісьмовых крыніц[якія?] — «Пагоня» на сінім полі з «Калюмнамі» на тарчы.

Пераемнік клуба «Гівойт», заснаванага гісторыкам Уладзімірам Лічко 22 верасня 2008 года.

Клуб «Гівойт» з 2018 года пераўтварыўся ў «Вількамір» і далучыўся да аб’яднання «Божыя воіны».

З 18 ліпеня 2019 года да клубу далучыўся клуб «Шчыт веры».