Вінаград амурскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вінаград амурскі
Амурский виноград в Хабаровске.JPG
Амурскі вінаград у культуры
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vitis amurensis L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506084
NCBI  103351
EOL  483650
GRIN  t:41847
IPNI  68529-1
TPL  kew-2456543

Вінаград амурскі[3] (Vitis amurensis) — від драўняных ліян з роду Вінаград сямейства Вінаградавыя[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце

Драўняная лістападная ці вечназялёная ліяна са ствалом 5-10 см у дыяметры і даўжынёй да 15-18 м, сустракаюцца зрэдку лозы даўжынёй да 20-25 метраў. Супраціўныя лісцю вусікі вінаграду здольныя здзяйсняць кругавыя рухі, дзякуючы гэтаму яны увінаюць галіны суседніх раслін (дрэў) і іншыя апоры. Кара цёмная, лупіцца падоўжнымі палосамі на старых парастках. Маладыя парасткі — зялёныя ці чырванаватыя, да восені становяцца чырвона-бурымі[4].

Лісце моцна вар’іруюе па форме. Яно можа быць суцэльным, трох- або пяцілопасцевым, яйкападобным або круглявым, скляпенчатым ля аснавання. Памер вагаецца ад 9 да 25 см. Краі з вострымі і круглява-трохкутнымі пільчатымі зубцамі. Зверху голае, знізу густа пакрытае кароткімі шчацінкамі. Увосень набывае яркія тоны — чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя, карычняватыя. Пачатак распускання лісця ў месцах прыроднага вырастання — першая дэкада мая, лістапад — першая палова кастрычніка. Працягласць перыяду аблісцення — 163 дня (ад 6 мая да 15 кастрычніка).

Кветкі дробныя, меданосныя. З’яўляюцца ў другой дэкадзе мая. Сабраны ў не вельмі густыя гронкі. Амурскі вінаград, як правіла, расліна двухдомная. Варта адзначыць, што ў прыродзе ў выглядзе рэдкага выключэння трапляюцца абодваполыя ліяны.

Плады вінаграду амурскага, шарападобныя чорныя або фіялетавыя, часам цёмна-сінія ягады ад вельмі кіслых да салодкіх; дыяметрам у асноўным да 12 мм, з тоўстай скуркай. У асобных формаў утрыманне цукру ў пладах даходзіць да 22-23 %. Спеюць у канцы верасня. Мякаць ягад сакавітая[4], як правіла, кіслявая. Гронкі могуць быць буйнымі, параўнальнымі па ліку ягад (але не па масе) з гронкамі культурнага вінаграда. У выключных выпадках даўжыня гронак дасягае 25 см[4], а маса — 250 г (звычайна 20-70 г).

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца рэліктам даледавіковай субтрапічнай расліннасці Далёкага Усходу, ён дасягае ў кантынентальнай частцы шыраты возера Вялікае Кізі (прыкладна за пяцьдзесят першай паралеллю). Па ўзбярэжжы Японскага мора на поўнач даходзіць да вусця ракі Мулі, а на захад Прыамур’я — да ракі Зеі.

Расце ў лясах Маньчжурыі, Прыамур’я і Прымор’я, Кітая, Карэі.

Вінаград амурскі дзеляць на тры экатыпы: паўночны экатып (расце на шыраце г. Хабараўска), паўднёвы экатып (расце на шыраце г. Уладзівастока) і кітайскі экатып (распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах Кітая).

Часцей сустракаецца ў далінах рэк і ручаёў, на прагалінах, узлесках, ніжніх і сярэдніх схілах гор, дзе ўзбіраецца на дрэвы і сцелецца па глебе. Гэта самы паўночны і найбольш ўстойлівы выгляд вінаграду, які расце ў далёкаўсходняй тайзе.

Усе віды вінаграда ў той ці іншай ступені даволі цеплалюбівыя. Толькі вінаград амурскі выносіць зімовыя тэмпературы да — 45 °C, а карэннезаселеным пласта глебы да −16 °C.

Антрапагенныя фактары адмоўна ўплываюць на колькасць і стан амурскага вінаграду ў натуральных месцапражываннях, што прыводзіць да прыкметнага скарачэння іх арэалу.

Культываванне[правіць | правіць зыходнік]

Вінаград амурскі ў восеньскай афарбоўцы

Пры культываванні вінаграду амурскага варта адзначыць, што ён вільгацелюбівы: яму трэба каля 700 мм ападкаў у год, таму расліна ў сярэдняй паласе Расіі патрабуе паліву; параўнальна устойлівы да хвароб, вегетацыйны перыяд кароткі, няўстойлівы да Phylloxeridae, да сопкай расы(руск.) бел. ўстойлівыя толькі асобныя формы. Парасткаўтваральная здольнасць і хуткасць росту ліяны вельмі высокія, гадавы прырост каля 2,5 метраў. Сеянцы амурскага вінаграду зацвітаюць ва ўзросце каля пяці гадоў. Расліна аддае перавагу друзлым і кіслым глебам. Ад лішку вапны вельмі пакутуе. Станоўча адклікаецца на ўнясенне моцнакіслага верхавога торфу. Для атрымання здаровых ягад лепш саджаць расліну на добра асветленым месцы, паколькі пры зацяненні магчыма паражэнне ягад сопкай расой вінаграда.

Сарты вінаграда, атрыманыя ў выніку скрыжавання культурных сартоў з вінаградам амурскім: 'Арктика', 'Буйтур', 'Заря Севера', 'Коринка Мичурина', 'Металлический', 'Русский Конкорд', 'Северный', 'Северный Черный' і іншыя — культывуюцца ў цяперашні час у паўночных раёнах вінаградарства.

Значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка РФ 1998 года

У медыцыне вінаград выкарыстоўваюць для папярэджвання развіцця малакроўя, рахіту, лячэння страўнікава-кішачных захворванняў, сухот, цынгі, хранічнага бранхіту, нярвовых хвароб, гемароя, пры хваробах нырак, печані і падагры.

З вінаграду атрымліваюць розныя віны, сок, шампанскае. Ён ідзе для прыгатавання кампотаў, варэння, марынадаў і сушкі. Маладыя сакавітыя парасткі і лісце вінаграда прыдатныя для салаты, зялёных супоў і газаванага квасу.

Можа шырока выкарыстоўвацца як дэкаратыўная расліна для вертыкальнага азелянення — нармальна расце на шыраце Санкт-Пецярбурга. Добра пераносіць гарадскія ўмовы (сажа, пыл, газы). Дыма- і газаўстойлівы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Виноград амурский // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 35-37. — 200 с. — 130 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]