Вінаград (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінаград (род раслін)

Вінаград культурны (Vitis vinifera)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vitis L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28606
NCBI  3603
EOL  38383
GRIN  g:12735
IPNI  325876-2
FW  157350

Вінаград[3] (Vitis) — род раслін сямейства вінаградавых, а таксама плады гэтых раслін, у спелым выглядзе — салодкія ягады.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя дрэвавыя ліяны з доўгімі (3—5 м) тонкімі аднагадовымі парасткамі і магутнай каранёвай сістэмай. Кветкі двухполыя або функцыянальна жаночыя, дробныя, зялёныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Апыленне перакрыжаванае і самаапыленне. Ягады багатыя цукрамі, арганічнымі кіслотамі, вітамінамі групы В, С, D.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Цепла- і святлолюбівая расліна, якая не выносіць пераўвільгатнення, расце на лёгкіх урадлівых глебах, адчувальная да позніх веснавых і ранніх асенніх замаразкаў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. З улікам арэалаў іх паходжання і распаўсюджання, а таксама па сукупнасці батанічных прыкмет яны падзяляюцца на тры групы:

  • еўрапейска-азіяцкую,
  • амерыканскую,
  • усходне-азіяцкую.

Вінаград культурны (Vitis vinifera) узнік ад дзікага ў працэсе працяглай эвалюцыі, натуральнага і штучнага адбору; існуе больш за 20 тыс. сартоў. Вырошчваюць таксама паўночнаамерыканскія віды: Ізабела  (руск.), вінаград скальны (Vitis rupestris) і інш., якія часта выкарыстоўваюць у якасці філаксераўстойлівага прышчэпа; вінаград амурскі (Vitis amurensis), вінаград лісіны (Vitis vulpina) і інш. — для азелянення.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Няспелая гронка
Дзікі вінаград
Гібрыды

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вінаград // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.