Схіл
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Схіл — нахіленыя участкі зямной паверхні, што фарміруюцца ў выніку эндагенных(руск.) бел. і экзагенных працэсаў(укр.) бел. на сушы (у гарах, далінах, катлавінах, на ўзвышшах), а таксама на дне мораў і акіянаў (мацерыковы схіл(руск.) бел., падводныя хрыбты і ўзвышшы(руск.) бел.). Характар схілаў вызначаецца складам і будовай парод, абсалютнымі і адноснымі вышынямі, асаблівасцямі клімату, глеб, расліннасці, іх экспазіцыяй, інтэнсіўнасцю схілавых працэсаў.
На Беларусі каля 50 % ворных зямель размешчана на схілах.
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле паходжання вылучаюць:
- тэктанічныя;
- дэнудацыйныя;
- акумулятыўныя;
- складаныя.
Паводле формы:
- прамыя;
- пукатыя;
- увагнутыя;
- складанай будовы.
Паводле стромкасці:
- слабаспадзістыя (нахіл 1—3°);
- спадзістыя (З—5°);
- слабапакатыя (5—7°);
- пакатыя (7—10°);
- стромкія (10—15°);
- вельмі стромкія (15—20°).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Схілы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх