Вінны камень
Jump to navigation
Jump to search
Вінны камень — крышталічны асадак, утвараецца пры вытворчасці віна пры спіртавым закісанні, вытрымцы і апрацоўцы. Пры гэтым працэсе канцэнтрацыя віннага каменя становіцца вышэй кропкі насычэння і пры паніжэнні тэмпературы або страсанні ён выпадае ў асадак. Па гэтай прычыне віно да разліву трымаюць пры нізкай тэмпературы. Вінны камень з'яўляецца сыравінай для вытворчасці віннай кіслаты. Галіна прымянення - хлебапячэнне, гальваніка (луджэнне).
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |