Вінчэнца Катэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінчэнца Катэна
Фатаграфія
Дата нараджэння 1470[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці верасень 1531
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінчэнца Катэна (італ.: Vincenzo Catena; 1470—1531) — венецыянскі мастак канца XV ​​— пачатку XVI стагоддзя. Ствараў рэлігійныя кампазіцыі і партрэты.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Захавалася вельмі мала звестак аб ранніх гадах мастака. Дыскусійнымі застаюцца месяц і год яго нараджэння, паходжанне і месца нараджэння. Год нараджэння размяшчаюць то ў 1470, то ў 1480 годзе. Калі ён нарадзіўся ў 1470 годзе (ці бліжэй да 1475), то ў 1500 годзе яму было каля 30 ці крыху менш, гэта значыць ён належаў да пакалення Джарджонэ і Тыцыяна.

Па здагадках, ён мог быць сынам Б’яджа Катэна, які паходзіў з Істрыі.

У 1520 годзе вестку пра папулярнага мастака (якому было за 40) пакінуў венецыянец Маркантоніа Мікелі, які падаў і пералік твораў мастака, вядомыя яму ў прыватных зборах жыхароў Венецыі. Сярод заказчыкаў Катэна — багатыя жыхары Венецыі, а апекуном мастака быў дож Леанарда Ларэдана.

У Венецыі Вінчэнца Катэна заваяваў папулярнасць у кансерватыўнага кола заказчыкаў, асабліва як руплівы партрэтыст. Нейкім чынам ён быў блізкі да Себасцьяна дэль П’ёмба, які стаў кіраўніком у майстэрні пасля смерці Джарджонэ. Вядома, што Катена прысутнічаў на вяселлі сястры Себасцьяна дэль П’ёмба.

Дакладная дата смерці мастака невядомая. Вядома, што пахаванне адбылося ў верасні 1531 года.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vincenzo di Biagio Catena // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vincenzo di Biagio Catena // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.