Віравіціцка-Падраўская жупанія
| Віравіціцка-Падраўская жупанія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Virovitičko-podravska županija | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | жупанія | ||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Уключае | 3 гарады і 13 абшчын | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Віравіціца | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Слаціна, Араховіца | ||||
| Жупан | Ігар Андравіч[1] | ||||
| Афіцыйная мова | харвацкая | ||||
| Насельніцтва (2011) | 84 836[2] | ||||
| Шчыльнасць | 42 чал./км² | ||||
| Плошча | 2 021 км² | ||||
| Вышыня над узроўнем мора |
144 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | CET (UTC+1, летам UTC+2) | ||||
| Код ISO 3166-2 | HR-10 | ||||
| Тэлефонны код | +385 33 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Віравіціцка-Падраўская жупанія (харв.: Virovitičko-podravska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі ў паўночнай Славоніі. Размяшчаецца ўздоўж ракі Драва. Сталіцай з’яўляецца горад Віравіціца. Плошча жупаніі складае 2 024 км². На ўсходзе мяжуе з Осіецка-Бараньскай жупаніяй, на поўдні — з Пожэжска-Славанскай жупаніяй, на паўднёвым захадзе з Белаварска-Білагорскай жупаніяй, на паўночным захадзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй. На поўначы Віравіціцка-Падраўская жупанія мяжуе з Венгрыяй, мяжа праходзіць па рацэ Драва. Праз тэрыторыю жупаніі праходзяць некалькі буйных транспартных магістраляў у накірунках Будапешт — Баня-Лука і Вараждзін — Осіек.
Большая частка жупаніі знаходзіцца ў нізіннай раўніне ракі Драва (ці Падравіна). На поўдні тэрыторыі жупаніі размяшчаецца горная града Папук.
Згодна з перапісам 2011 года, на тэрыторыі жупаніі пражывае 84 836 чалавек[2].
У адміністрацыйным дачыненні жупанія падзеленая на 3 гарады і 13 абшчын.
Зноскі
- ↑ Dužnosnici Virovitičko-podravske županije (харв.)
- 1 2 STANOVNIŠTVO PREMA DRŽAVLJANSTVU PO GRADOVIMA/OPĆINAMA, POPIS 2011 (харв.)(недаступная спасылка). Državni zavod za statistiku Republike Hrvatske. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віравіціцка-Падраўская жупанія