Вараждзін
| Населены пункт | |||
| Вараждзін | |||
|---|---|---|---|
| харв.: Varaždin | |||
|
|||
| 46°18′29″ пн. ш. 16°20′16″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1181 | ||
| Вышыня цэнтра | 173 м | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 042 | ||
| Паштовы індэкс | 42000[2] | ||
| varazdin.hr (харв.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Вараждзін (харв.: Varaždin, ням.: Warasdin, лац.: Varasdinum, венг.: Varasd) — горад на паўночным захадзе Харватыі. Размешчаны за 81 км на поўнач ад Заграба, на рацэ Драва. Адміністрацыйны цэнтр Вараждзінскай жупаніі. Паводле даных на 2011 год насельніцтва горада складае 47 055 чалавек; паводле даных на 2001 год яно налічвала 49 075 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя раскопкі даказваюць, што паселішча існавала тут яшчэ ў часы рымлян. Першая пісьмовая згадка пра горад адносіцца да 1181 года. У 1209 годзе харвацка-венгерскі кароль Андраш II дае Вараждзіну — першаму гораду ў Харватыі — грамату вольнага каралеўскага горада.
У 1756—1776 гадах у часы Марыі Тэрэзіі з’яўляўся сталіцай Харватыі. У гэты час пабудаваны шматлікія палацы, якія захаваліся да нашага часу і якія даюць права гораду называцца «музеем барока пад адкрытым небам». У 1776 годзе горад у пажары згарэў практычна дашчэнту. Сталіца была перанесена ў Заграб.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У цяперашні час Вараждзін — буйны культурны і прамысловы цэнтр Харватыі. Тут размешчаны буйны малаказавод «Віндыя», вядомая тэкстыльная фабрыка «Вартэкс», якая дала назву і аднайменнай футбольнай камандзе першай лігі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Ватраслаў Ягіч (1832—1923) — харвацкі славіст.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і http://pop-stat.mashke.org/croatia-cities.htm
- ↑ List of Croatian settlements and delivery post offices — 2022.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 1 ліпеня 2024.
- ↑ Popis stanovništva, kućanstava i stanova 2021. – stanovništvo prema starosti i spolu po naseljima, 2021 Croatian census: population data by age, sex, settlement — Croatian Bureau of Statistics, 2022.