Вірджынскі політэхнічны інстытут і дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вірджынскі політэхнічны інстытут і дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Virginia Polytechnic Institute and State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Virginia Polytechnic Institute and State University
Заснаваны 1872
Студэнты 28 470
Размяшчэнне Блэксберг, Вірджынія, ЗША
Сайт vt.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вірджынскі політэхнічны інстытут і дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Virginia Polytechnic Institute and State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Блэксберг у штаце Вірджынія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт прапануе 280 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Гэта другі дзяржаўны ўніверсітэт штата па колькасці абітурыентаў. Ён уваходзіць у топ-50 універсітэтаў Злучаных Штатаў па агульных выдатках на даследаванні, у топ-25 універсітэтаў ЗША ў галіне камп'ютарных і інфармацыйных навук і ў топ-10 універсітэтаў ЗША ў галіне тэхнікі. Універсітэт падрыхтаваў двух стыпендыятаў Роўдаса, чатырох стыпендыятаў Маршала, 38 стыпендыятаў Голдуотэра і 131 стыпендыята Фулбрайта. Сярод яго выпускнікоў восем узнагароджана Ганаровым медалём, губернатары двух штатаў ЗША, два астранаўты і адзін мільярдэр, а таксама тры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж інжынерыі
  • Каледж сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці
  • Каледж архітэктуры, мастацтва і дызайну
  • Каледж вольных мастацтваў і гуманітарных навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  • Каледж прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя
  • Школа медыцыны і навукова-даследчы інстытут
  • Школа аспірантуры
  • Ганаровы каледж

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]