Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі — некамерцыйны вуснагістарычны праект, прысвечаны тэматыцы палітычных рэпрэсій на тэрыторыі Беларусі на працягу савецкага перыяду.

Фотаздымак сям'і Шацілаў у высылцы ў Архангельскай вобласці (1933-1934 гады)
Прыклад пастановы ваеннага трыбунала 1956 года ад Віртуальнага музея

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе рух «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» распачаў кампанію «Пакаянне», у межах якой адбываліся сустрэчы з былымі вязнямі лагероў, запіс іх успамінаў і збор матэрыялаў па тэме рэпрэсій [1].

У 2012 годзе ўтварылася самастойная грамадзянская ініцыятыва, якая на базе матэрыялаў, у тым ліку сабраных у межах кампаніі «Пакаянне», распачала стварэнне Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

У 2014 годзе створаны сайт віртуальнага музея [2]. На дадзены момант музей даступны толькі ў рэжыме анлайн і ўсе матэрыялы і экспанаты музея выстаўляюцца ў віртуальнай экспазіцыі.

Канцэпцыя музея[правіць | правіць зыходнік]

Музей карыстаецца падыходам вуснай гісторыі, дэманструючы ўспаміны жыхароў Беларусі, якія ад першай асобы распавядаюць пра рэпрэсіі ў савецкі час. Такім чынам, музей адлюстроўвае тую частку беларускай гісторыі, што слаба асветлена ў беларускай афіцыйнай гістарыяграфіі.

На дадзены момант экспазіцыя складаецца з сямі залаў:

  • Савецкія міфы
  • Храналогія рэпрэсій
  • Ахвяры рэпрэсій
  • Рэпрэсіўная сістэма
  • Антысавецкі супраціў
  • Рэабілітацыя
  • Культура памяці
Мемарыял Курапаты каля Мінска

У якасці экспанатаў музея выступаюць аўдыё- і відэазапісы ўспамінаў рэпрэсаваных[3], фотаздымкі, дакументы і мапы, якія тычацца рэпрэсій у Беларусі. Таксама прадстаўлены гістарычныя артыкулы па тэме рэпрэсій і пошук інфармацыі пра рэпрэсаваных асоб на тэрыторыі БССР [4].

Партнёры[правіць | правіць зыходнік]

У якасці партнёраў дадзенага праекту выступаюць Фонд Конрада Адэнаўэра(недаступная спасылка)[5] і Беларускі архіў вуснай гісторыі[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кампанія БХД «Пакаянне»
  2. Радыё Рацыя - Створаны інтэрнэт-музей пра ахвяраў рэпрэсій. Праверана May 24, 2015.
  3. Відэа-канал Віртуальнага музея рэпрэсій на Youtube. Праверана May 24, 2015.
  4. Пошук рэпрэсаваных на сайце Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій. Праверана May 24, 2015.
  5. [1](недаступная спасылка)Фонд Конрада Адэнаўэра. Праверана May 28, 2015.(недаступная спасылка)
  6. Пра праект Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій. Праверана May 24, 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]