Перайсці да зместу

Вірхілія Лерэт Руіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вірхілія Лерэт Руіс
Дата нараджэння 23 жніўня 1902(1902-08-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1936(1936-07-18)[1] (33 гады)
Месца смерці
Жонка Carlota O'Neill[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Іспанія[d]
Званне камандзір
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вірхілія Лерэт Руіс (ісп.: Virgilio Leret Ruiz; 23 жніўня 190218 ліпеня 1936) — іспанскі вайсковец, лётчык, інжынер і вынаходнік. З пачаткам грамадзянскай вайны ў Іспаніі застаўся верны Рэспубліцы і быў адным з першых афіцэраў, расстраляных паўстанцамі.

Муж пісьменніцы-феміністкі і журналісткі Карлоты О'Ніл дэ Лама.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Памплоне. Быў трэцім з васьмі дзяцей у сям’і падпалкоўніка Карласа Мануэля Лерэта-і-Убеды і Марыі Луізы Руіс-і-Рамірэс.

Ва ўзросце пятнаццаці гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у 1920 годзе ў званні другога лейтэнанта[2].

У 1920—1924 гадах удзельнічаў у Рыфскай вайне. У гэты час вывучыў арабскую і французскую мовы. У 1925—1927 гадах служыў лётчыкам 2-й групы эскадронаў заходняй зоны. У 1929 годзе атрымаў адукацыю інжынера-механіка і электратэхніка вышэйшай кваліфікацыі.

У 1930 годзе з-за сімпатыў да рэспубліканцаў[2] трапіў у турму, але з падзеннем манархіі ў красавіку 1931 года вызвалены.

У чэрвені 1932 года быў накіраваны на службу на авіябазу Эль-Аталаён, размешчаную недалёка ад Мелільі.

У 1934 годзе на фоне масавых забастовак зноў трапіў у турму. Падчас знаходжання пад вартай сканструяваў рэактыўны рухавік, арыгінальны і рэвалюцыйны для свайго часу, які ён назваў «Мотатурбакампрэсарам бесперапыннай рэакцыі»[3]. Гэта вынаходніцтва было запатэнтавана ў Мадрыдскім рэестры прамысловай уласнасці 28 сакавіка 1935 года пад нумарам 137 729.

На волі далучыўся да Рэспубліканскага антыфашысцкага ваеннага саюза[4][5].

На пачатак грамадзянскай вайны 17 ліпеня 1936 года знаходзіўся на пасадзе камандзіра авіяцыйнай базы Эль-Аталаён. Калі ў Мелільі пачалося паўстанне, аэрадром атакавалі паўстанцы[6].

Лерэт быў узяты ў палон і пераведзены ў форт Растрагорда, дзе яго расстралялі[6].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2011 года быў выпушчаны дакументальны фільм «Virgilio Leret, el caballero del azul» пра постаць Лерэта. Зняты журналістам Мікелем Донаса і падрыхтаваны ETB, фондам Aena і Дзяржаўным універсітэтам Навары. У тым жа годзе гарадскі савет Парла вырашыў назваць вуліцу яго імем.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Virgilio Leret Ruiz // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Nodo50. Héroes de la 2ª República, Virgilio Leret Ruiz (pdf).
  3. Público. Aviador visionario (19 de marzo de 2011). Праверана 19 de marzo de 2011.
  4. Estatutos Sindicato C Aviación.
  5. Carta..
  6. а б Público. Acabamos de fusilar al capitán (19 de marzo de 2011). Праверана 19 de marzo de 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]