Вірхілія Піньера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вірхілія Піньера
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 жніўня 1912(1912-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1979(1979-10-18)[1][2][…] (67 гадоў) ці 19 кастрычніка 1979(1979-10-19)[3] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, драматург, перакладчык
Гады творчасці 19411979
Мова твораў іспанская

Вірхілія Піньера (ісп.: Virgilio Piñera; 4 жніўня 1912 — 18 кастрычніка 1979) — кубінскі паэт, драматург, празаік і перакладчык.

У 1946—1958 гг. жыў у Аргенціне, дзе сябраваў і супрацоўнічаў з Х. Л. Борхесам і В. Гамбровічам. Пераклаў на іспанскую мову раман «Фердыдурке», таксама перакладаў творы М. Пруста, А. Жыда, Ж. Жыяно і інш. У 1970-я — 1980-я гады пераследаваўся ўладамі за незалежныя погляды і гомасексуалізм, яго творы нідзе не друкавалі, а самога пісьменніка не выпускалі за мяжу. Тым не менш, у Францыі былі апублікаваныя «Абыякавыя апавяданні» (Cuentos fríos, 1970), яго проза і п’есы друкаваліся і ставіліся ў Іспаніі, Аргенціне, ЗША. Творчасць В. Піньеры значна паўплывала на маладое пакаленне аўтараў Лацінскай Амерыкі.

Зноскі

  1. а б Virgilio Pinera // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Virgilio PINERA // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 25 лютага 2020.