Вісус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вісус
Daredevil
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец Marvel Comics
Першае з'яўленне Daredevil №1 (красавік 1964)
Стваральнікі Стэн Лі, Біл Эверэт
Інфармацыя пра героя
Альтэр-эга Мэцью (Мэт) Майкл Мёрдак
Месца нараджэння Нью-Ёрк, ЗША
Каманды Заступнікі, Мсціўцы, Новыя Мсціўцы
Партнёры Elektra[d], Karen Page[d], Black Widow[d], Typhoid Mary[d], Black Cat[d], Claire Temple[d], Echo[d], Dakota North[d] і Moondragon[d]
Саюзнікі Чалавек-павук, Электра
Галоўныя ворагі Кінгпін
Здольнасці Звышчалавечыя пачуцці, навыкі баявых мастацтваў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вісус, або Падшыванец (англ.: Daredevil) — выдуманы персанаж, супергерой у коміксах, якія выдаюцца кампаніяй Marvel Comics. Персанаж быў створаны сцэнарыстам-рэдактарам Стэнам Лі, мастаком Білам Эверэтам і часткова мастаком Джэкам Кёрбі. Вісус вядомы пад такімі эпітэтамі як «Чалавек без страху» і «Д’ябал пякельнай кухні».

Мэт Мёрдак вырас у крымінальным раёне «Пякельная кухня» ў Нью-Ёрку і аднойчы быў аслеплены радыеактыўным рэчывам, якое выпала з грузавіка. Ён страціў зрок, але атрымаў асаблівыя здольнасці. Яго бацька, баксёр па імені Джэк Мёрдак, любіць свайго сына і спрабуе навучыць яго будаваць лепшае жыццё для сябе. Пазней Джэка забіваюць гангстары і Мэт становіцца сіратой. Каб абараніць сябе, Мэт пачаў трэніравацца, каб адтачыць свае фізічныя здольнасці і звышчалавечыя пачуцці, у канчатковым выніку стаўшы высокакваліфікаваным і дасведчаным майстрам баявых мастацтваў.

Здольнасці[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на слепату, Мэт валодае чатырма абвостранымі пачуццямі ўспрымання, дзякуючы чаму яго магчымасці выходзяць далёка за межы здольнасцяў відушчых людзей. Вісус развіў «радарны нюх», які нагадвае эхалакацыю. Па прызнанні сцэнарыста Стэна Лі, ён турбаваўся пра тое, што сляпыя людзі будуць абражаныя тым, наколькі моцна ён перабольшыў абвастрэнне пакінутых пачуццяў сляпога чалавека, аднак яго асцярогі былі развеяныя лістамі, у якіх гаварылася, што сляпым людзям спадабаліся коміксы пра Вісуса.

Аднойчы Тагабочны вярнуў Вісусу зрок, які, тым не менш, западозрыў падвох у гэтым акце добрай волі, таму адмовіўся ад дапамогі Тагабочнага, з чым той пагадзіўся.

Уласная зброя Вісуса ўяўляе сабой спецыяльна распрацаваную самім Мэтам Мёрдакам дубінку. У паўсядзённым жыцці адвакат маскіруе яе як кій для сляпых. Яна складаецца з дзвюх частак, змацаваных высоўным тросам. Гэта прыстасаванне можна выкарыстоўваць у якасці нунчак, манрыкігусары, звычайнай дубінкі або троса з гакам. Зброю можна таксама злучыць у адну дубінку. Унутраныя механізмы дазваляюць акуратна намотваць і размотваць трос, а магутная спружына актывуе кіданне.

Кіно[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2003 года, кампанія 20th Century Fox выпусціла фільм «Вісус» ад рэжысёра і сцэнарыста Марка Стывена Джонсана, дзе ролю Мэта Мёрдака / Вісуса выканаў Бен Афлек.

У красавіку 2015 года Disney і Marvel выпусцілі на Netflix першы сезон серыяла «Вісус» з Чарлі Коксам у галоўнай ролі. Другі сезон выйшаў 18 сакавіка 2016, а трэці — 19 кастрычніка 2018.

Чарлі Кокс зноў выканаў ролю Мэта Мёрдака ў фільме «Чалавек-павук: Няма шляху дадому» 2021 года.

24 ліпеня 2022 года на Comic-Con у Сан-Дыега было абвешчана, што Чарлі Кокс агучыць Вісуса ў мультсерыяле "Чалавек-павук: Першы год", паўторыць сваю ролю ў серыяле "Жанчына-Халк" (2022), а таксама ў сваім уласным серыяле пад назвай "Вісус: народжаны зноў".