Віталь Леанідавіч Калеснікаў
Віталь Леанідавіч Калеснікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 2021 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | цэлюлозна-папяровая прамысловасць[d] і хімічная тэхналогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Віталь Леанідавіч Калеснікаў (21 чэрвеня 1936, пас. Зернесаўгас, Занальны раён, Алтайскі край, Расія — 8 кастрычніка 2021) — беларускі спецыяліст у галіне хімічнай перапрацоўкі драўніны і камп’ютарызацыі хіміка-тэхналагічных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (спецыяльнасць «Цэлюлозна-папяровая прамысловасць», 1958), Інстытут хіміі драўніны АН Латвійскай ССР (аспірантура, 1964).
Працаваў на Папяровая фабрыцы «Красный курсант» (пас. Мурыгіна, Кіраўская вобласць; 1958—1960, тэхнолаг); Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1965—2021; кафедра хімічнай тэхналогіі драўніны, дацэнт, у 1968—1979 — загадчык кафедры цэлюлозна-папяровай вытворчасці, 1979—1983 — драўняных пліт, пластмас і паперы, 1990—1995 — аховы навакольнага асяроддзя і працы, з 1995 — кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: калоідна-хімічныя ўзаемадзеянні рознародных, рознавялікіх, рознапатэнцыяльных і рознаіменна зараджаных часціц у водных мікрагетэрагенных сістэмах; камп’ютарнае мадэліраванне і аптымізацыя хіміка-тэхналагічных сістэм; сістэмны аналіз і інфармацыйныя тэхналогіі ў прамысловай экалогіі; распрацоўка самаакупных сістэм абаротнага водакарыстання з максімальнай ступенню замкнутасці.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Повышение качества бумаги и картона путем гетероадагуляции латексов в волокнистой массе : диссертация … доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 02.06.1987 : утверждена 27.05.1988 / Колесников Виталий Леонидович. — Ленинград, 1987.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Колесников Виталий Леонидович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 140.
- Калеснікаў Віталь Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 463.