Вітшэвельская царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Знешні выгляд

Вітшэвельская царква (шведск.: Vittskövle kyrka) — царква ў мястэчку Вітшэўле, у камуне Крысціянстад на поўдні Швецыі.

Кірха была пабудавана ў 12 ці 13 стагоддзі. У 15 стагоддзі з паўночнага боку пабудавалі каплічку, прысвечаную Святой Ганне.

Стварэнне жывёл

У 15 стагоддзі былі зроблены скляпенні, а ў 1480-х яны былі ўпрыгожаны фрэскавым жывапісам з відарысамі сюжэтаў з Кнігі Быцця. Фрэскі былі рэстаўрыраваныя ў 20 стагоддзі. У алтары — выявы па сюжэту легенды аб святым Мікалаі. У капліцы святой Ганны знаходзяцца сімвалы чатырох евангелістаў і таксама гэтых святых: Святой Барбары, Святой Урсулы, Святой Гертруды і Святой Кацярыны.

Вежа пабудаваная ў 16 стагоддзі.

У 17 стагоддзі на паўднёвым баку пабудаваная могілкавая каплічка для сям'і Барнекаў.

Купель для хрышчэння паходзіць з Сярэднявечча.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]