Віцебская духоўная семінарыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віцебская духоўная семінарыя імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
Viciebsk, Baharodzickaja, Bazylanski. Віцебск, Багародзіцкая, Базылянскі (XIX).jpg
Год заснавання 1871
Канфесія Праваслаўе
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Сайт vitds.by

Віцебская духоўная семінарыя імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія — вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы ў горадзе Віцебску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з указам імператара Аляксандра I, падпісаным 16 снежня 1806 года, у горадзе Полацку прадпісвалася адкрыць «Беларускую духоўную семінарыю». З 1856 года семінарыя знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2 мая 1918 года ў Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся апошні выпуск, пасля чаго семінарыя была закрыта.

У 1996 годзе згодна рашэнню сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы было адроджана Віцебскае духоўнае вучылішча, якое рыхтавала рэгентаў-псаломшчыкаў. У 1997 годзе пры вучылішчы адкрыта багаслоўска-педагагічнае аддзяленне.

У 2001 годзе пры Віцебскім духоўным вучылішчы было адкрыта багаслоўска-пастырскае аддзяленне, асноўнай мэтай якога стала падрыхтоўка будучых святароў.

У 2011 годзе рашэннем Свяшчэннага Сінода (журнал № 59 ад 30 мая) багаслоўска-пастырскае аддзяленне Віцебскага духоўнага вучылішча было пераўтворана ў духоўную семінарыю. Статут семінарыі зарэгістраваны Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь (№ 185 ад 15 ліпеня 2011 года)[1].

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі