Дзімітрый (Драздоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архіепіскап Дзімітрый
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі
да 18 лютага 1999 — епіскап
з 7 ліпеня 1992
Царква: Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Папярэднік: Кафедра заснавана; Апанас (Мартас)
Епіскап Полацкі і Віцебскі
23 ліпеня 1989 — 7 ліпеня 1992
Царква: Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Папярэднік: Піцірым (Свірыдаў)
Пераемнік: Глеб (Савін)

Адукацыя: Маскоўская духоўная акадэмія
Прафесія: архібіскуп
Імя пры нараджэнні: Мікалай Рыгоравіч Драздоў
Нараджэнне: 22 студзеня 1953(1953-01-22) (66 гадоў)
Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР
Прыняцце свяшчэннага сану: 29 красавіка 1978
Прыняцце манаства: 30 сакавіка 1978
Епіскапская хіратонія: 23 ліпеня 1989

Узнагароды:
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (РПЦ)
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені

Error: Image is invalid or non-existent.

Дзімітрый (свецкае імя: Мікалай Рыгоравіч Драздоў; 22 студзеня 1953 г., Бабруйск, Магілёўская вобласць) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі (Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Бабруйску ў сям'і служачых.

У 1968—1972 вучыўся ў Бабруйскім лесатэхнічным тэхнікуме; затым працаваў у Івацэвіцкім дрэваапрацоўчым аб'яднанні.

У 1972—1974 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР.

У 1978 годзе скончыў Маскоўскую Духоўную семінарыю; ў 1982 годзе — Маскоўскую Духоўную акадэмію.

З 1977 года быў іпадыяканам Патрыярха Пімена; быў ў ліку браціі Троіца-Сергіевай лаўры.

30 сакавіка 1978 пастрыжаны ў манаства.

29 красавіка 1978 пасвечаны ў іерадыяканы; 15 красавіка 1984 — у іераманахі.

У 1984—1989 гады — гасцінічны ў Троіца-Сергіевай лаўры.

У 1986 годзе узведзены ў сан ігумена.


7 ліпеня 1992 пераведзены на новаўтвораную Віцебскую і Аршанскую кафедру.

18 лютага 1999 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 30 снежня 2008 года быў прызначаны старшынёй новаўтворанага Аддзела Беларускай Царквы па ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў і Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў.

30 мая 2011 года, у сувязі з пераўтварэннем Віцебскага духоўнага вучылішча ў семінарыю, прызначаны яе рэктарам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені (1998);
  • Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені (2003);
  • Ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені;
  • Ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай БПЦ;
  • Медаль прападобнага Сергія Раданежскага II ступені.