Вішнёвы тытунь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вішнёвы тытуньM:
эст.: Kirsitubakas
Жанр рамантычны фільм[1]
Рэжысёр
Кампазітар
Працягласць 93 хв.[1]
Краіна
Мова эстонская мова
Год 2014
IMDb ID 3776402

«Вішнёвы тытунь» (эст.: Kirsitubakas) — эстонскі мастацкі фільм 2014 года рэжысёраў Катрын Маймік[et] і Андрэса Майміка[et][3].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

17-гадовая Лаўра жыве ў маленькім мястэчку і адчувае жудасную нуду. Маці дзейнічае ёй на нервы, хлопцы яе ўзросту здаюцца дзяўчыне недалёкімі, а ўсе пацехі — дзіцячымі. Аднойчы энергічная сяброўка Мерыт угаворвае Лаўру пайсці ў паход, арганізаваны знаўцам мясцовай прыроды Ёзепам. Спачатку паміж замкнёнай дзяўчынкай і экстравагантным мужчынам складаюцца напружаныя адносіны. Але неўзабаве Лаўра прызнаецца самой сабе, што неачэсанасць Ёзепа хвалюе яе. Вандраванне набліжаецца да канца, і дзяўчыне трэба зразумець, ці з’яўляецца сувязь са спелым мужчынам гульнёй гармонаў, ці гаворка ідзе пра першае сапраўднае каханне ў яе жыцці[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 намінацыямі на кінапрэміі[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Internet Movie Database — 1990.
  2. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Kirsitubakas (2014) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 студзеня 2023.
  4. а б Вішнёвы тытунь (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2022. Праверана 26 студзеня 2023.
  5. Kirsitubakas (2014) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 студзеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]