Вішнёвы фэст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вішнёвы фэст — фестываль у Глыбокім (Віцебская вобл.), які прыпадае на сезон паспявання вішняў (ліпень).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Глыбокае мае імідж гораду-саду амаль трыста гадоў. Сады ў горадзе былі пры кляштары кармелітаў і базыльянскім кляштары. Вуліца Садовая не пераймяноўвалася ніколі, а глыбоцкія вішні ў народзе называюць лапыровымі. [1]

Першы фэст адбыўся ў 2013 годзе, падчас якога прайшлі агляд-конкурс падворкаў «Вішнёвае багацце» і ўрачыстая рэгістрацыя шлюбаў «Вішнёвае вяселле». [2] Потым было вішнёвае шэсце і абранне вішнёвай каралевы, спаборніцтвы па хуткасным паяданні вішань і стральбе костачкамі, тэатральны форум са знакавай назвай «Вішнёвы сад». Прайшоў аўкцыён па продажы апошняга вядра вішні. [3]

У 2014 годзе фестываль доўжыўся адзін дзень.

У 2015 годзе фестываль праходзіў пяць дзён.

Памятныя знакі[правіць | правіць зыходнік]

У гонар першага фестывалю ў Глыбокім 30 красавіка 2013 года пасадзілі вішнёвы сад. На шыльду на ўездзе ў горад з боку Полацка дадалі надпіс «Вішнёвая сталіца». У 2013 годзе на вуліцы Леніна ўсталявалі помнік вішні «Глыбоцкая вішня». Аўтар — Іван Казак.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

«Вішнёвы фэст» не адзіны ягадны фестываль у Беларусі. У Полацку штогод ладзіцца фестываль «Полацкія чарніцы», фэст «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю», свята «Лунінецкія клубніцы», Лёзненскі фестываль суніц.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.