Ванда Іванаўна Шоцік
Выгляд
(Пасля перасылкі з В. І. Шоцік)
Ванда Іванаўна Шоцік | |
---|---|
Дата нараджэння | 1940 |
Дата смерці | 3 жніўня 2020 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | музеязнавец |
Месца працы |
Ванда Іванаўна Шоцік (1940 — 3 жніўня 2020) — беларускі музеязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1989 года працавала ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі навуковым супрацоўнікам новастворанага аддзела гісторыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Займалася зборам матэрыялаў, шмат ездзіла па Гродзенскай вобласці, сустракалася з былымі членамі КПЗБ, збірала дакументы і фатаграфіі, стварыла фотавыставу да 50-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР[1].
З 1991 года працавала загадчыцай аддзела рэдкай кнігі. Наладжвала сувязі з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, бібліятэкамі Літвы і Польшчы, увяла музейны кнігазбор у навуковы ўжытак, чытала лекцыі. З 2003 года на пенсіі[1].
Памерла 3 жніўня 2020 года[1].
Зноскі
- ↑ а б в Ушла из жизни Ванда Ивановна Шотик – первый заведующий отделом редкой книги - Установа культуры Гродзенскi дзяржауны гiсторыка-археалагiчны музей | museum-grodno.by (руск.) (3 жніўня 2021). Праверана 8 сакавіка 2024.