В. Палікарпаў
В. Палікарпаў | |
---|---|
![]() |
В. Палікарпаў — беларускі архітэктар, творчае жыццё якога шчыльна звязана з Брэстам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тытулярны саветнік, працаваў на пасадзе брэсцкага гарадскога архітэктара[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1846 годзе склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «Вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаць зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў»[2]. Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара»[3].
Архітэктурны памочнік В. Палікарпаў у 1854 годзе спраектаваў драўляны храм у маёнтку Пашукі Брэсцкага павета[4].
У 1861—1864 гадах узвёў у Брэсце па «Найвысока зацвержаным у 1846 годзе праекце» Свята-Сімяонаўскі сабор[5].
Адначасова з’яўляўся членам камісіі па расследаванні растраты камендантам Брэсцкай крэпасці генералам-лейтэнантам Барталамеем выдзеленых яму сродкаў на гэта мерапрыемства[6].
Асобныя творы
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/%D0%9F%D0%B0%D1%88%D1%83%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D1%8D%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg/250px-%D0%9F%D0%B0%D1%88%D1%83%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D1%8D%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Biera%C5%9Bcie%2C_%C5%A0a%C5%A1ejnaja%2C_Sabornaja._%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%2C_%D0%A8%D0%B0%D1%88%D1%8D%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A1%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281885%29.jpg/250px-Biera%C5%9Bcie%2C_%C5%A0a%C5%A1ejnaja%2C_Sabornaja._%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%2C_%D0%A8%D0%B0%D1%88%D1%8D%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A1%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281885%29.jpg)
- Свята-Андрэеўская царква (Пашукі) (праект 1854, пабудавана ў 1877)
- Свята-Сімяонаўскі сабор (Брэст) (1865-68)
Зноскі
- ↑ В. Поликарпов // Кулагин А. Н. Деятельность гродненских зодчих XIX — начала ХХ в. (по архивным материалам) (руск.)
- ↑ НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 — 1 зв.
- ↑ НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 зв.
- ↑ НГАБ. — Ф. 97. Воп. 1, спр. 132, л. 19 — 19 а.
- ↑ НГАБ. — Ф. 97. спр. 13, л. 469.
- ↑ НГАБ. — Ф. 1. Воп. 6, спр. 351, л. 29 зв.