Свята-Сімяонаўскі сабор (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Сімяонаўскі сабор
Сьвята-Сімяонаўскі сабор (Берасьце) Задні бок.jpg
52°05′07,91″ пн. ш. 23°41′24,78″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Брэст
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль[1][2]
Аўтар праекта В. Палікарпаў
Архітэктар В. Палікарпаў
Будаўніцтва 18651868 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000016шыфр 113Г000016
Стан Дзеючы

Свята-Сімяонаўскі сабор (Брэсцкі раён)
Свята-Сімяонаўскі сабор
Свята-Сімяонаўскі сабор

Свя́та-Сімяо́наўскі сабо́р — праваслаўны храм у Брэсце (вул. К. Маркса, 84). Галоўная святыня Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Помнік архітэктуры псеўда-рускага стылю[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадванне пра кафедральную царкву і манастыр(польск.) бел. адносіцца да XIV ст. Тут былі пахаваныя мошчы прападобнага ігумена Афанасія Філіповіча (захоўваліся да 1915 г.).

У 1846 годзе быў зацверджаны першы праект будаўніцтва храма. Пасля ён быў значна спрошчаны, паколькі на таргах да падраду на будаўніцтва храма не знайшлося пакупнікоў, у сувязі з гэтым было вырашана весці работы гаспадарчым спосабам у межах вылучанай урадам сумы.

Новы праект, згодна з дакладам генерал-ад'ютанта графа Клейнміхеля, зацвердзілі 15 красавіка 1854 года[1]. Жалезныя рашоткі і парэнчы былі замоўленыя на фабрыцы ў Варшаве.

Сабор пабудаваны ў 1865-68[3] гадах з цэглы паводле праекта брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпава[1]. Сабор 26 ліпеня 1868 года асвяціў брэсцкі епіскап Ігнацій(руск.) бел.

Першапачатковы выгляд сабора вядомы па акварэлі 1869 года Напалеона Орды[2].

У 1886 годзе капітальна адрамантаваны пад наглядам акадэміка архітэктуры У. І. Чагіна(руск.) бел.[1].

У савецкія часы занядбаны. У 1988 годзе адрэстаўраваны[2]. Сабор ніколі не зачыняўся, быў адзінай дзеючай царквой у Брэсце цягам усяго савецкага перыяду. У сярэдзіне верасня 1995 года храм наведаў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II. 18 жніўня 1998 года ў саборы мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў копію крыжа Ефрасінні Полацкай аўтарства брэсцкага майстра М. П. Кузьміча[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Сімяонаўскі сабор
Царкоўная брама і фасад сабора

Помнік архітэктуры руска-візантыйскага стылю.

Кампазіцыя храма з'яўляецца цэнтрычнай[2][4] крыжападобнай у плане.

Магутны кубападобны аб'ём сабора, квадратны ў плане і пастаўлены з вузкім прытворам і паўкруглай апсідай на высокі філёнгавы цокаль, які быў абліцаваны ружовым гранітам[2], завершаны 5-купаллем, пакрытым у 1997 годзе сусальным золатам[1]. Пры гэтым у цэнтры апошняга дамінуе магутны васьмігранны барабан, таксама прысутнічаюць чатыры вуглавыя вежы, якія завяршаюць намёты. Непасрэдна пяцікупалле цыбульныя глаўкі, размешчаныя на гранёных шыйках барабана і вежаў[2][5]. Такім чынам, буйны асноўны аб'ём кантрастуе з невялікімі завяршальнымі формамі[4]. Уваход уяўляе сабой кілепадобны перспектыўны партал з нішай той жа формы, якая знаходзіцца над ім і якая змяшчае выяву Сімяона-столпніка(руск.) бел.[1]. З бабінца вядзе лесвіца на хоры і званіцу[4]. Для фасадаў характэрныя вузкія арачныя праёмы, высокі прафіляваны (з цягай) карніз, які апяразвае будынак па перыметры, і філёнкавы парапет з трохвугольнымі франтонамі[1] рознай велічыні[2][6]. У афармленні праёмаў Святлова барабана, галоўнага і бакавых уваходаў, высокіх арачных аконных праёмаў выкарыстаны какошнікі[2].

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры дамінуючы светлавы барабан з высокім шатром з дапамогай ветразяў і чатырох арак, абапіраецца на чатыры магутныя пілоны[1]. Перакрыцце трох нефаў, на якія падзелена пры дапамозе калон храмавая ўнутраная прастора[2][4], прытвора, прыдзелаў і апсіды складаюць цыліндрычныя і крыжападобныя скляпенні. Шырокі арачны прасвет злучае цэнтральны неф і галерэю хораў[2][4]. Такі ж прасвет разам з драўляным іканастасам (больш познім па часе вырабу[2]) вылучае і апсіду[1], у тым ліку алтарны аб'ём. Інтэр'ер дэкарыраваны паліхромным трафарэтным арнаментальным роспісам.

Сярод ікон сабора вылучаюцца «Аплакванне Хрыста» (аўтар Л. Грушэўскі, 1800), «Мроя святых Кірыка і Уліты» і «Мроя святой Людмілы» (абодва 1-й чвэрці XIX стагоддзя)[1].

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 56. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Кулагин А. Н. Симеоновская церковь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 79. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.
  3. Часам як дата пабудовы прыводзіцца 1865 год. Гл.: Кулагин А. Н. Симеоновская церковь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 79. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3..
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Лаўрэцкі Г. А. Брэсцкая Сімяонаўская царква // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 89. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  5. Разам з кілепадобнымі какошнікамі выкарыстаныя васьмігранных барабаны, цыбульныя купалы і намёты з'яўляюцца характэрнымі формамі маскоўскага дойлідства сярэдзіны XVII стагоддзя: Лаўрэцкі Г. А. Брэсцкая Сімяонаўская царква // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 89. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  6. Разам з гранітным цокалем і ордарнай сістэмай сабора дадзеныя выкарыстаныя ў кампазіцыі і дэкаратыўнай пластыцы прыёмы з'яўляюцца характэрнымі для класіцызму: Лаўрэцкі Г. А. Брэсцкая Сімяонаўская царква // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 89. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор, Брэст// Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 27
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Rąkowski Grzegorz, «Czar Polesia», Pruszków(руск.) бел. 2001, ISBN 83-85557-92-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]