Валерый Фёдаравіч Вінакураў
Валерый Фёдаравіч Вінакураў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 2020 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Валерый Фёдаравіч Вінаку́раў (1941, Ташкент, Узбекістан — 6 снежня 2020, Мінск) — беларускі геолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1941 годзе ў Ташкенце (Узбекістан). Верагодна сын беларускага гідратэхніка Фёдара Вінакурава.
Скончыў у 1963 годзе факультэт гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1963—1966 гадах працаваў у Інстытуце «Туркмендарпраект» Міністэрства аўтамабільных і шашэйных дарог Туркменскай ССР. У 1979—2004 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі[1].
Адзін з заснавальнікаў[2] і навуковец-захавальнік парку валуноў, з 2004 года загадчык рэдакцыйна-выдавецкай групы Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі[1].
Памёр 6 снежня 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[2].