Фёдар Пятровіч Вінакураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Пятровіч Вінакураў
Сцяг Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР
1954 — 1956
Сцяг 1-ы намеснік наркама воднай гаспадаркі Узбекскай ССР
1941

Нараджэнне 17 лютага 1900(1900-02-17)
Смерць 15 чэрвеня 1990(1990-06-15) (90 гадоў)
Дзеці Яўген Фёдаравіч Вінакураў
Адукацыя
Навуковая ступень акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1960) і акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР[d] (1957)
Навуковае званне
Дзейнасць навуковец
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера гідратэхніка
Месца працы
Вядомы як акадэмік АН БССР, акадэмік АА СССР, прафесар
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Фё́дар Пятро́віч Вінаку́раў (17 лютага 1900, в. Расказань, Раднічкоўскі раён, Саратаўская вобласць — 15 чэрвеня 1990) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік АН БССР (1960, член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1925 годзе. У 1941 годзе дырэктар Інстытута ірыгацыі ў Ташкенце, у 1942—1944 гг. першы намеснік наркама воднай гаспадаркі Узбекскай ССР. У 1948—1961 гг. у БПІ[1].

З 1954 года міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 1956 г. галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1969—1970 гг. акадэмік — сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР[1].

Кандыдат у член ЦК КПБ у 1956—1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959[1]гг.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўваў пытанні праектавання і будаўніцтва комплексаў гідратэхнічных збудаванняў механікі тарфяных грунтоў. Аўтар праектаў і кіраўнік каля 20 будаўнічых комплексаў, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне[1].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2]:

  • Строительные свойства торфяных грунтов. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1962 (совм. с А. Е. Тетеркиным, М. А. Питермоном).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1945), «Знак Пашаны» (1944), медалямі[2].

Зноскі

  1. а б в г д Винокуров Фёдор Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114—115. — 737 с.
  2. а б Акадэмік ВІНАКУРАЎ Фёдар Пятровіч (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Федор Петрович Винокуров (к 70-летию со дня рождения и 47-летию научно-производственной деятельности) // Инженерно-физический журнал. 1970. Т. 18, № 3. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Вінаку́раў Фёдар Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 166. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]