ГК Борац Баня-Лука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Борац Баня-Лука
RK Borac.svg
Заснаваны 1950
Горад Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна
Пляцоўка «Борык»
Умяшчальнасць: 5000
Чэмпіянат Прэм'ер-ліга
2016/2017 01Чэмпіён 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма


Асноўная
форма
Форма


Гасцявая
форма

«Борац» (сербск.: Борац / Borac) — мужчынскі гандбольны клуб, што базуецца ў горадзе Баня-Лука, Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна. Уладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Кубка Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі, шматразовы чэмпіён нацыянальных першынстваў.

Гісторыя і дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клуб заснаваны ў 1950 годзе як частка аднайменнага спартыўнага таварыства «Борац», якое на той момант ужо мела футбольны, баскетбольны і некаторыя іншыя спартыўныя клубы. Калі ў 1957 годзе сфармаваўся федэральны чэмпіянат Югаславіі па гандболе, «Борац» адразу ж прыняў у ім удзел — у выніку ён не прапусціў ніводнай югаслаўскага нацыянальнага першынства і штораз змагаўся за самыя высокія пазіцыі. Так, у перыяд 1959—1981 гадоў ён сем разоў станавіўся чэмпіёнам Югаславіі, саступаючы па сукупнай колькасці перамог толькі харвацкаму «Партызану» з горада Б'елавар, які быў чэмпіёнам дзевяць разоў. Апроч таго, баня-луцкі «Борац» з'яўляецца дзесяціразовым уладальнікам Кубка Югаславіі, самым тытулаваным удзельнікам гэтага спаборніцтва за ўсю яго гісторыю.

Калі ў 1992 годзе краіна распалася і югаслаўскае нацыянальнае першынства спыніла сваё існаванне, «Борац» пачаў выступаць у навастворным першынстве Рэспублікі Сербскай, дзе быў безумоўным лідарам: у перыяд 1993—2001 гадоў выйграў усе восем розыгрышаў чэмпіянату, у агульнай складанасці дванаццаць разоў станавіўся ўладальнікам Кубка Рэспублікі Сербскай (у 1995 годзе турнір не праводзіўся па прычыне баявых дзеянняў у рэспубліцы). Пазней далучыўся да адзінай лігі Босніі і Герцагавіны, дзе таксама выступаў паспяхова: у перыяд 2012—2015 тройчы запар заваёўваў тытул чэмпіёна краіны, пяць разоў перамагаў у Кубку Босніі і Герцагавіны.

«Борац» мае дасягненні і на міжнароднай арэне. Так, у сезоне 1974/75 Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў клуб здолеў дайсці да фінальнай стадыі, дзе з лікам 17:19 пацярпеў паражэнне ад нямецкага клуба «Форвертс». Праз года ізноў дайшоў да фіналу і на гэты раз здабыў перамогу, з лікам 17:15 узяў верх над дацкай «Фрэдэрысіяй». У сезоне 1990/91 стаў уладальнікам Кубка ЕГФ, перамогшы ў фінале маскоўскі ЦСКА. Чатыры разы перамагаў у Міжнародным гандбольным турніры чэмпіёнаў Добая (1967, 1970, 1971, 1973). У 2012—2016 гадах «Борац» выступаў у міжнароднай SEHA Лізе (дзе гуляюць найлепшыя клубы краін Усходняй Еўропы).

У розны час за клуб гулялі такія вядомыя гульцы як Ізток Пуц, Патрык Чавар, Іран Смайлагіч, Бажыдар Ёвіч, Даніел Шарыч, Младан Баінавіч і інш.[1][2][3].

Зноскі

  1. Екипа 2013/14., на званичном сајту СЕХА лиге Приступљено 8. 12. 2013.
  2. Борац спорт портал www.borac-sport.com
  3. Гандбольный клуб Борац (Баня-Лука). borac.zdorovosport.ru. Праверана 26 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]