Гаагскі дагавор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гаагскі дагавор 1661)
Jump to navigation Jump to search

Гаагскі дагавор быў падпісаны 6 жніўня 1661 года прадстаўніком партугальскай кароны і Янам дэ Вітам з боку Галандскай рэспублікі з тым, каб урэгуляваць каланіяльныя рознагалоссі паміж дзяржавамі.

Пасля аднаўлення партугальскай дзяржаўнасці ў 1640 годзе партугальцы адваявалі ў галандцаў Паўночную Бразілію. Хоць на баку партугальцаў стаялі варожыя галандцам англічане, флот Злучаных правінцый заставаўся магутнай сілай, з якой партугальцам прыходзілася лічыцца.

Абедзве краіны былі зацікаўлены ў аднаўленні ўзаемавыгадных гандлёвых адносін больш, чым у працягу канфрантацыі. Гаагскім дагаворам Нідэрланды прызналі прыналежнасць Партугаліі ўсёй тэрыторыі Бразіліі, а партугальцы саступілі галандцам свае правы на Цэйлон і Астравы спецый, выплаціўшы ў прыдачу 63 тоны золата.