Габдула Тукай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Габдула Тукай
татар.: عبد الله توقای
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 14 (26) красавіка 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 2 (15) красавіка 1913 (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Маці Q117020947?
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Габдула Тукай (па-татарску: Габдулла Тукай, 14 [26] красавіка 1886, вёска Кашлаўч, Больш-Менгерская воласць, Казанскі павет, Казанская губерня — 2 [15] красавіка 1913, Казань) — татарскі народны паэт, літаратурны крытык, публіцыст, грамадскі дзеяч і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і мулы. Рана асірацеў, выхоўваўся сваякамі. У 1895 годзе пераехаў ва Уральск, вучыўся ў медрэсэ. Выступаў у прэсе з эсэ, фельетонамі. З 1907 года ў Казані, зблізіўся з рэвалюцыйнымі гурткамі; разам з Г. Камалам выдаваў сатырычныя часопісы [у тым ліку «Яшэн» («Маланка»), 1908—1909].

Як паэт дэбютаваў у 1902 годзе ў рэчышчы традыцыйнай усходняй паэтыкі; пад уплывам рускай літаратуры перайшоў да сілабічнага вершаскладання і значна пашырыў дыяпазон паэтычных тэм (сацыяльная несправядлівасць, эканамічныя праблемы, каханне, адзінота). Рэалістычная па духу творчасць Тукая, аднаго з заснавальнікаў новай татарскай літаратуры і сучаснай татарскай літаратурнай мовы, прасякнута пафасам абнаўлення і асветы. Шырокую папулярнасць набыла сатырычная паэма «Сянны базар, ці Новы Кісекбаш» (1908), а таксама створаная па матывах татарскага фальклору паэма «Шурале» («Лясун», 1907; балет Ф. З. Яруліна, пастаўлены ў 1945 у Татарскім тэатры балета ў Казані; мультфільм 1987).

Зноскі