Габрыэль Корбут
Габрыэль Корбут | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1862 ці 25 сакавіка 1862[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1936[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя літаратуры[d], бібліяграфія і мовазнаўства |
Альма-матар |
|
Габрыэль Корбут, Корбут-Карафа (польск.: Gabriel Korbut, Gabriel Marian Karaffa-Korbutt; 28 сакавіка 1862, Пецярбург — 9 студзеня 1936) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец.
Паходзіў з шляхецкага роду.
Скончыў Дэрпцкі універсітэт (1890). Прафесар гісторыі літаратуры ў Вольным польскім універсітэце ў Варшаве. Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага навуковага таварыства (1907). Член-карэспандэнт Польскай АН (1919).
Галоўная праца Г. Корбута — бібліяграфія «Польская літаратура ад пачаткаў да студзеньскага паўстання» (т. 1-3, 1917-21; 2-е выд. — «Польская літаратура ад пачаткаў да сусветнай вайны», т. 1-4, 1929-31; «Дадатак» да яе выд. 1934), дзе змешчаны матэрыялы пра польскіх пісьменнікаў. На ўзор гэтай працы Інстытут літаратуразнаўчых даследаванняў Польскай АН з 1963 выдае «Бібліяграфію польскай літаратуры „Новы Корбут“».
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 12 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sordylowa B. Gabriel Korbut. Życie i dzieło. — Wrocław, 1978.
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1862 годзе
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Род Корбутаў
- Мовазнаўцы Польшчы
- Літаратуразнаўцы Польшчы