Перайсці да зместу

Гадзяцкі дагавор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гадзяцкі дагавор
Дата падпісання 16 верасня 1658
Месца падпісання
Бакі Рэч ПаспалітаяГетманшчына

Гадзяцкі дагавор, або Гадзяцкая унія — пагадненне паміж Рэччу Паспалітай і Казацкім войскам, якое вызначала ўзаемаадносіны тагачаснай Украіны, Польскай Кароны і ВКЛ, у выніку чаго павінна была паўстаць Рэч Паспалітая Трох Народаў. Падпісана 6(16) верасня 1658 года ў горадзе Гадзяч на Палтаўшчыне. Звязана з падзеямі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.

З боку Рэчы Паспалітай дамову падпісалі валынскі кашталян С. К. Бянецкі і смаленскі кашталян Л. К. Еўлашэўскі. З боку Украіны — гетман Запарожскай Сечы Іван Выгоўскі.

Тэкст пагаднення зацвердзіў Сойм, а подпіса кароль Ян II Казімір Ваза.

Асноўныя палажэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дамовы з Кіеўскага, Брацлаўскага і Чарнігаўскага ваяводстваў утваралася асобная дзяржава. Яна павінна была аб’яднацца з тагачаснай Польшчай і ВКЛ на прынцыпах федэрацыі ў Рэч Паспалітую Трох Народаў.

Рэч Паспалітая Трох Народаў, карта.
Рэч Паспалітая Трох Народаў паводле Гадзяцкай уніі.

Украінская дзяржава мела права на ўласныя грошы. Колькасць Запарожскага войска скарачалася да 60 тысяч чалавек. Шляхце, што перайшла на бок Хмяльніцкага і Выгоўскага, даравалася амністыя. Жыхарам праваслаўнага веравызнання гарантавалася роўнае з каталікамі права займаць кіроўныя дзяржаўныя пасады, а кіеўскі мітрапаліт уключаўся ў склад Сената.

Пасля ратыфікацыі гэтага акта Вальным Соймам Рэчы Паспалітай шляхта мела права вяртацца ў свае маёнткі ва Украіну.

Да выбараў караля дапускалася шляхта ўсіх трох дзяржаў новай федэрацыі. Пры гэтым Берасцейская унія не распаўсюджвалася на тэрыторыю Вялікага княства Рускага.

Гадзяцкая унія скасоўвала палажэнні Пераяслаўскай рады, паводле якой тагачасная Украіна пераходзіла пад уладу маскоўскага самадзяржаўя.

Ацэнкі і наступствы

[правіць | правіць зыходнік]

Гадзяцкі дагавор лічыцца дыпламатычным поспехам абодвух бакоў, а ягоныя ўмовы цалкам адпавядалі інтарэсам украінскай казацкай старшы́ны.

У выніку казацкае войска перайшло на бок Рэчы Паспалітай, што дазволіла разбіць маскоўскае войска ў Канатопскай бітве.

Аднак поўнасцю дагавор выкананы не быў, бо ў выніку унутрыказацкага паўстання 1659 гетман Выгоўскі быў скінуты і ўцёк.

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Гадячская (Гадяцька) уния // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.
  • М. С. Грушевский (М. С. Грушевський), «История Украйны-Руси» («Історія України-Руси»). Т. X. Р. III — Киев (Київ), 1936 год.