Гайнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гайнае (угайнае) — грашовы падатак сялян у Вялікім Княстве Літоўскім і беларуска-літоўскіх губернях Расійскай імперыі ў XVI—пачатку XIX стст. Уносіўся за права карыстання ляснымі ўгоддзямі зямельных уласнікаў. Напрыклад, сяляне фальварка Барсукі Менскага ваяводства ў 1788 г. сплачвалі гайнае ў памеры 6 злотых з валокі, фальварка Цалевічы Новагародскага ваяводства ў 1792 г. — 4 злотыя з валокі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лойка, П. А. Гайнае / П. А. Гайнае // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 451.
  • Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 72. — ISBN 5-343-00563-2.