Галеаца Алесі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галеаца Алесі
Galeazzo Alessi
Perugia, busto di Galeazzo Alessi (03).jpg
Род дзейнасці архітэктура
Дата нараджэння 1512(1512)
Месца нараджэння Перуджа
Падданства Flag of Italy.svg Італія
Дата смерці 30 снежня 1572(1572-12-30)
Месца смерці Перуджа
Commons-logo.svg Галеаца Алесі на Вікісховішчы
Арыгінальны праект фасада палацца Марына ў Мілане, зменены ў канцавым выніку

Галеаца Алесі (1512-30 снежня 1572; італ. Galeazzo Alessi) — адзін з выбітных архітэктараў XVI стагоддзя, стваральнік Палаца-Дэі-Ролі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Галеаца Алесі нарадзіўся ў горадзе Перуджа ў 1512 годзе.

Алесі быў, як мяркуюць, вучнем Г. Б. Капаралі, вывучаў архітэктуру старажытных і архітэктуру Генуі, дзе ён найбольш праявіў сваю дзейнасць, набыў гучную вядомасць далёка за межамі Італіі.

Да самых яскравых яго твораў належаць ў Генуі палацы Грымальдзі, Б'янка, Леркары, Спінола, віла Палавічыні, будынак банка і г. д.

Шэдэўрам яго лічыцца царква Санта-Марыя ды Карыньяна; віла Джусцінічні ў мястэчку Альбара, цэрквы Сан-Паала у Сан-Віторэ, a таксама пярэдні фасад царквы San-Celso і знакаміты палац Тамаза Марына.

У 1550 годзе па замове генуэзскага дожа Алесі спраектаваў Страда-Нуова (Strada Nuova) цяпер Віа Гарыбальдзі) адзін з першых прыкладаў рэнесансных праспектаў (прамая вуліца).

З Неапалю, Сіцыліі, Фландрыі і Германіі да яго паступала шмат замоў на чарцяжы для пабудоў, і ён склаў таксама розныя малюнкі для іспанскага Эскурыяла.

Галеаца Алесі памёр 30 снежня 1572 года ў сваім родным горадзе Перуджа, дзе правёў апошнія гады жыцця і ў ваколіцах якога ім былі ўзведзены для сямейства Дэла Карніа велічныя пабудовы на беразе возера.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Emmina De Negri, Galeazzo Alessi: architetto a Genova, Quaderni dell'Istituto di storia dell'arte dell'Università di Genova n. 1, Genova 1957
  • AA. VV., Galeazzo Alessi e l'architettura del Cinquecento, atti del convegno internazionale di studi: Genova, 16-20 aprile 1974, Genova 1975
  • R. L. Torrijos, Un testamento dimenticato di Galeazzo Alessi, in: Architettura, storia e documenti, 1/1985, pp. 97-100

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]