Галоўная Карлін-Столінская сінагога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Галоўная Карлін-Столінская сінагога
52°07′00″ пн. ш. 26°06′49″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы пачатак ХІХ стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000736шыфр 113Г000736
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галоўная Карлін-Столінская сінагога, або сінагога «Перлава» — сінагога ў Пінску, якая размяшчаецца па вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 12[1]. У цяперашні час — адзіная дзеючая сінагога горада.

Участак зямлі нашчадкам заснавальніка каралінскай абшчыны хасідаў (адно з разнавіднасцяў іўдаізму) Аарона Перлава. З 1841 да 1901 г. будынак сінагогі быў драўляным, а пасля пажару ў пачатку ХХ стагоддзя малітоўны дом рабінаў Перлавых (Карлінскіх) адбудавалі з цэглы. Тут у сакавіку 1941 г. праходзіў нелегальны з’езд рабінаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны[2].

У пасляваенны час будынак выкарыстоўваўся як жылы дом на некалькі кватэр. Вернуты Пінскай яўрэйскай абшчыне ў канцы 1990-х гг[3]

Зноскі

  1. Раней — вул. Ляшчынская, пазней — вул. Астроўскага, вул. Каралінская, 20
  2. Дом Перловых (ул.Иркутско-Пинской дивизии,12). Пинская синагога
  3. Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. Сінагогі Беларусі / Барысюк Ю.. Кукуня В., і інш.. — Warszawa, 2016. — С. 39. — 344 с. — ISBN 978-83-940777-1-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]