Галіна Арцёмаўна Яшава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галіна Арцёмаўна Яшава
HalinaYashava.jpg
Дата нараджэння 1959
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, навуковы работнік
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Людміла Мікалаеўна Нехарошава

Галі́на Арцё́маўна Я́шава (нар. 1959 г., Віцебск) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя бытавога абслугоўвання».

У 1987—1990 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі».

У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм кіравання НТП ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі (на прыкладзе прадпрыемстваў Віцебскага аблвыканкама)».

У 1997 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.

У 2004 годзе скончыла дактарантуру кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі».

У 2009 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фарміраванне і рэалізацыя кластэрнага падыходу ў кіраванні канкурэнтаздольнасцю прадпрыемстваў легкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

З 1990 па 1995 гг. з'яўлялася асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання прадпрыемстваў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У 1995—1999 і 2004—2010 гг. з'яўлялася дацэнтам кафедры камерцыйнай дзейнасці.

З 2010 года займае пасаду загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Аўтар больш за 300 навуковых публікацый: 9 манаграфій, больш за 180 артыкулаў, у т.л. у замежных выданнях Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца даследаваннем метадалогіі і метадаў прымянення кластэрнага падыходу да інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіянальнай і нацыянальнай эканомікі; даследуе механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў інавацыйным развіцці эканомікі, механізмы фарміравання партнёрскіх адносін у павышэнні канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, маркетынгавыя тэхналогіі павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012 г. — стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі
  • 2014 г. — заахвочванне са Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўклад у развіцце здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў
  • 2015 г. — Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Іншыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

З'яўлялася майстрам спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы, чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў у 1978 годзе, срэбраным прызёрам Беларусі сярод дарослых у 1979 годзе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кластерный подход в повышении конкурентоспособности предприятий: монография / Г. А. Яшева. - Витебск: УО «ВГТУ» – 2007. – 301 с.
  • Маркетинг услуг: учебное пособие / Г.А. Яшева, М.А. Слонимская. - Витебск: УО «ВГТУ» – 2014. – 279 c.
  • Методическое пособие для практической разработки бизнес-планов / Г.А. Яшева, И.Н. Калиновская. - Витебск: УО «ВГТУ» – 2015. – 104 c.
  • Бизнес-планирование: учебное пособие / Г.А. Яшева. - Витебск: УО «ВГТУ» – 2016. – 539 с.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]